«Пачуцці і настроі прыходзяць і сыходзяць самохаць, і звычайна знаходзяцца па-за межамі зоны гаспадарання ці ўплыву нашай волі. Здаецца, яны жывуць сваім жыццём і ў сваіх усячасных метамарфозах не звяртаюць на нас увагі. Мы не валодаем, не валодаем імі, як гэта можна сказаць пра нашыя веды; альбо, калі штосьці і валодае намі, дык гэта яны. Менавіта таму нам варта казаць, што мы ёсць нашыя пачуцці і настроі, а не што мы валодаем імі; таму што ёсць нейкая шчырасць і непасрэднасць – шчырасць быць тым, што ты адчуваеш, – у дачыненнях паміж намі пачуцці і настроі, што зусім адсутнічае ў сітуацыі ведаў, якімі мы валодаем».

Фрэнк Анкерсміт «Узвышаны гістарычны досвед» (2007)

Пампезныя інтэр’еры, дарагія дываны, шыкоўныя жырандолі. Яркае святло з усіх бакоў. JІюдзі, апранутыя ў найлепшыя касцюмы. Прадчуванне. Уваходжу ў залу. Амаль усе сядзяць на сваіх месцах. Толькі зрэдку яшчэ падыходзяць тыя, хто спазніўся. Я таксама сядаю і разам з іншымі чакаю пачатку. Становіцца цёмна. Мне нічога не бачна. Сцэну раптоўна пачынаюць асвятляць ліхтары. Гучна грае марш. 3’яўляецца першы актор.

Крыху пазней выходзяць новыя акторы. Тое, што адбываецца, не выклікае ў мяне цікавасці. Часам робіцца агідна. 3 кожнай хвілінай я ўсё больш і больш стамляюся. Хочацца спаць. Спрабую стрымацца і не заснуць.

Я здрыгануўся ад нейкага выбуху. На сцэне абсалютна новая дзея. Напэўна, я задрамаў на хвілін пятнаццаць-дваццаць. Каб не заснуць зноў, ціха падымаюся і іду да выхаду. На мяне ніхто не звяртае ўвагі, усе занятыя відовішчам. Але мне ўсё роўна сорамна. Імкнуся хутчэй дайсці да дзвярэй, ды яны падаюцца вельмі далёкімі.

Нарэшце выходжу. Але трапляю не туды. Перада мной вялікі круглы пакой. У ім на дзіва шмат дзвярэй. Аднолькавыя чырвоныя дзверы ў белым пакоі. Можа, вярнуцца? Не!

Дзвярэй шмат. Спрабую пералічыць, але нічога не атрымліваецца. Такое адчуванне, што іх тут безліч. У якія мне ўвайсці? Разважаць рацыянальна бессэнсоўна, яны ўсе аднолькавыя. Падыходжу да адных. Не, не ў гэтыя! Да наступных. І не ў гэтыя! Хаджу ад адных дзвярэй да другіх ужо хвілін… Не ведаю. Тут немагчыма сачыць за часам. Становіцца страшна.

Урэшце прымушаю сябе падысці да адных з дзвярэй. Падыходжу. Прымушаю сябе ўвайсці. Але не магу. Страх мацней за волю. Прымушаю. Прымушаю. Прымушаю. Але яшчэ больш боязна заставацца тут.

Заплюшчваю вочы, штурхаю дзверы і ўваходжу…

Высвятляецца, што я апынуўся на вуліцы. Дзіўна. Перада мной стаіць мая сястра. А можа, проста знаёмая. Не магу разабраць. Ды як яна тут апынулася? Побач з ёй вазок. Там дзіця. Яна штосьці мне захоплена распавядае, але я не чую што. Гляджу на вазок. Яна адпускае яго і працягвае, жэстыкулюючы, штосьці мне заклапочана гаварыць.

Мы стаім на горцы. Хачу папярэдзіць субяседніцу, але позна. Вазок пачынае скатвацца. Сэрца шалёна б’ецца. Бягу за ім, каб спыніць. Бягу, але не паспяваю. Ён перакуліўся.

Падбягаю. Дзіцёнку ў вазку дзесьці пяць гадоў. Ён спакойна глядзіць на мяне. На ім чорныя акуляры. Я разумею, што ён сляпы. Адчуваю, што гэта я вінаваты. Кідаюся абдымаць яго. Ён стаіць спакойна, а я пачынаю плакаць. Плачу гучна і не магу спыніцца. Слёзы залілі вочы. Hiчoгa не бачу. Усё расплываецца. Выціраю слёзы і заўважаю, што я зноў у тым пакоі, дзе шмат дзвярэй.

Так не бывае. Мусіць, гэта проста сон. Не. Усё вельмі рэальна. Да сну не падобна. Што рабіць? Адчуваю трывогу. Увайсці ў наступныя дзверы? Не! А калі гэта не сон? А можа, гэта проста ілюзія. Можа, галюцынацыі. І што, калі я нікуды не выходжу? Можа, я застаюся на тым жа месцы. У любым выпадку трэба нешта рабіць. Падымаюся з калень. Уваходжу ў наступныя дзверы…

Я з сябрам у нейкім вялікім музеі, падобным да Луўра. За вокнамі вечар. У музеі акрамя нас нікога няма. У кутках свецяцца лямпачкі. Карціны прыгнятаюць сваімі памерамі.

Пачынаем бегчы навыперадкі. Потым бяжым поплеч. З адной залы ў другую і гучна грукаем па падлозе ботамі. Сябра пачынае адставаць. Быццам наўмысна. Хапаю яго за руку. Цягну, як малога. Але гэта не вельмі дапамагае. Ён павісае на маёй руцэ якарам.

Гадзіннік паказвае палову трэцяй ночы. Становіцца то цёпла, то холадна, то светла, то цёмна. Адчуваю ў роце прысмак рыбы. Гэта вельмі здзіўляе. Я не люблю рыбу. Рука сябра выслізгвае. Яна робіцца халоднай, мокрай, слізкай, як жывая рыбіна.

Перейти на страницу:

Все книги серии Час Воблы

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже