За намі ўжо бяжыць ахоўнік. Уцякаючы, азіраюся на сябра і ўскрыкваю ад нечаканасці. Замест яго – старая бабуля з гнілымі зубамі. Яна глядзіць на мяне і смяецца. У мяне ж па целе пайшлі дрыжыкі. Не ведаю, чаму, але я не адпускаю старую і працягваю бегчы.
Ахоўнік усё бліжэй. Нарэшце адпускаю руку бабулі. Працягваю бегчы, ды толькі застаюся на тым самым месцы. Такое адчуванне, што я бягу ў вадзе, якая запавольвае ўсе мае рухі.
Ахоўнік амаль побач. Мяне ахапіў жах. Раптоўны ўдар па назе. Адчуваю нясцерпны боль. Валюся на падлогу. Гляджу перад сабой. Мой сябар стаіць у форме ахоўніка з нейкай жалезкай у руцэ. Чую смех. Кідаю погляд убок. Мона Ліза ператварылася ў старую. Гэта ўсё ж такі Луўр. Гучны вусцішны смех.
Ахоўнік таксама смяецца. Я падымаюся. Бягу да бліжэйшых дзвярэй. Ахоўнік кідаецца за мной. Зноў б’е мяне жалезкай, але ўжо па спіне. Паспяваю дабегчы да дзвярэй і зачыніць іх за сабою. Намагаюся зноў бегчы, але бачу, што я ў кругльгм пакоі, дзе шмат дзвярэй.
Больш нічога не баліць: ні нага, ні спіна. Адчуваю ўсю небяспеку гэтых дзвярэй. Але, з другога боку, калі я знаходжуся тут, то апынаюся ў бяспецы. Як жа дзейнічаюць гэтыя дзверы? Можа, за імі існуе нейкая пагроза, і галоўнае вярнуцца ў гэты пакой. А што, калі не паспею? Ці хтосьці разам са мной забяжыць сюды?
Знаходжуся ў гэтым белым пакоі даволі доўга. Але нічога не мяняецца. Выйсце можна шукаць за аднымі з дзвярэй. Але за якімі? А можа, гэта нешта накшталт лабірынта? Буду перабіраць дзверы па чарзе. Галоўнае – вярнуцца ў гэты пакой і паспець зачыніць іх за сабой.
Зноў адчыняю дзверы. Перада мной былы аднакласнік, ён сядзіць за рулём. Аказалася, што я адчыніў дзверцы машыны. Аднакласнік запрашае мяне прысесці. Ён заводзіць машыну. Выязджаем на праспект. На вуліцы яшчэ светла, але нікога няма.
Мы ўспамінаем школьныя гады. Аднакласнік дастае вермут і прапаноўвае мне выпіць. Спачатку адмаўляюся і спрабую адгаварыць яго. Але ён запэўнівае мяне, што нічога не здарьщца, тым больш што на вуліцы акрамя нас нікога няма. Я пагаджаюся.
Мы выпілі вялікую бутэльку. Ён спыняецца і дастае касяк. На гэты раз я не адмаўляюся. Не ведаю дакладна, што гэта, але ідзе вельмі добра. Пачынаю смяяцца. Ён таксама. Мы смяемся і не можам спыніцца. Спрабуем супакоіцца, але ад гэтага робіцца яшчэ больш смешна. Гаворым адно аднаму нейкую лухту і смяемся. Праз некаторы час нас адпускае.
Ён дастае яшчэ бутэльку. Мы едзем з вуліцы на вуліцу: п’ём, палім, смяемся, размаўляем. Спаць зусім не хочацца. Машына разганяецца да ста пяцідзесяці. Смех, весялосць перабіваюцца страхам ды хваляваннем. Узнікае дзіўнае пачуццё. Зноў выехалі на праспект.
За сто метраў наперадзе хтосьці стаіць. Мы пачынаем тармазіць. Гэта дзяўчына шаснаццаці-сямнаццаці гадоў. Мы прапаноўваем ёй сесці. Былы аднакласнік прапаноўвае выпіць. Яна адмаўляецца. Тады мы разганяемся, каб напалохаць яе. Скідваем хуткасць да сямідзесяці і наноў прапаноўваем. Яна зноў адмаўляецца.
Машына набірае хуткасць. Дзяўчына пачынае крычаць ад страху. Яна згаджаецца крыху прыгубіць, але мы прымушаем яе дапіць усё, што засталося. Яна дапівае. Працягваем ехаць. Дзяўчына маўчыць.
Аднакласнік таксама нічога не кажа, толькі пазірае час ад часу на мяне. Я разумею. Заязджаем у нейкі двор. Там таксама нікога няма. Амаль ноч. Цёмна. Я пералажу на задняе сядзенне да дзяўчыны. Пачынаю лезці да яе цалавацца. Яна абараняецца. Спрабуе выйсці, але дзверы зачыненыя. Сунуся да яе бліжэй, цалую. Яна б’е мяне ў сківіцу.
Ад злосці б’ю яе ў адказ, потым пачынаю сціскаць горла. Калі ёй становіцца зусім цяжка дыхаць, кажу: «Сціхні, а то прыдушу», і адпускаю. Адной рукой трымаю яе, другую запускаю пад спадніцу. Яна больш не супраціўляецца. Па вачах павольна пачынаюць бегчы слёзы. Здымаю яе бялізну. Расшпільваю свае штаны. Яна пачынае плакаць мацней, але нічога не гаворыць. Уваходжу ў яе. Яна пачынае стагнаць. Крычыць. Мацней і мацней. У яе больш няма сіл крычаць. Стогне праз слёзы.
Пералажу наперад. Бяру ў яго бутэльку і працягваю піць. Ён пералазіць на маё месца. Яна ляжыць і не рухаецца, толькі плача. Ён ставіць яе на калені (толькі зараз заўважаю, што машына на дзіва вялікая). Бачу яе ў люстэрка. Яе сцёгны зусім маленькія. Ён здымае штаны і падлазіць да яе ззаду. Яна зноў пачынае стагнаць.
Ён пералазіць наперад, заводзіць машыну, і мы зноў выязджаем на праспект. Спыняемся. Дзверы машыны аўтаматычна адчыняюцца. Дзяўчына выходзіць. Машына зноў разганяецца.
Знаходжуся ў нейкім памяшканні. Насупраць мяне мужчына. Побач з ім яшчэ адзін, у міліцэйскай форме. Я расказваю пра тое, што зрабіў. Мужчына, які насупраць, задае пытанні і запісвае. Я скончыў. Ён кажа, што гэта была мая сястра. Дзіўна, але ў мяне гэта не выклікае аніякіх эмоцый.
Мужчына ў міліцэйскай форме выводзіць мяне ў іншае памяшканне. Падыходзіць яшчэ адзін. Мы ідзем разам. Яны прыводзяць мяне да нейкай клеткі. Гэта, напэўна, камера. Там шмат людзей, але не бачу там свайго былога аднакласніка.