Шоцік. Хто гэта можа ведаць?.. Але ён вельмі ласкавы быў да яе. Мяккі. Мяркую так... Канечне, каханне...
Марыя. Я ведаю гэтага чалавека. Ён жыў у доме маёй маці пад прозвішчам Макарэвіча. Яго імя – Кастусь Каліноўскі.... Ён...
Гогель... вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.
Шалгуноў. Вы не шкадуеце маці?
Марыя. Я не шкадую сябе.
Шалгуноў. Ён – мой вораг. Вораг маёй вялікай імперыі, цара, маёй радзімы. Я шчаслівы, што ён тут. Але ці ведаеце вы, што падпісалі яму і вашай маці смяротны прысуд?.. Мая справа падрыхтаваць для яго шыбеніцу. Але як вы маглі дапамагчы мне ў гэтым, нізкая вы жанчына?
Марыя. Кастусь...
Кастусь. Што табе, жанчына?
Марыя. Кастусь... Кастусь.
Кастусь. Ідзі з богам.
Шоцік
Шалгуноў. Святы ідыёт.
Кастусь. Ідзі з богам. Каб табе было лягчэй – ведай: я сапраўды любіў, люблю і буду любіць яе да канца. Недалёкага канца. Але я не казаў ёй аб гэтым... Да мінулай ночы... Магчыма, гэта для цябе занадта жорст кая аплявуха. Але з ёю табе будзе лягчэй.
Марыя. Даруй мне, даруй!
Шалгуноў. Адвядзіце і гэтага.
Шоцік. Даруйце, пан... Каліноўскі. Я не хацеў.
Кастусь. Жыві шчасліва, Ігнась.
Гогель
Кастусь. Як вам не сорамна, паручнік?
Гогель. Ці не хочаце вы сказаць, што дзейнічалі адзін?
Кастусь. Чаму адзін? У мяне былі сябры. Лянгевіч, Тышка, Стасякевіч, Далеўскі, Серакоўскі... і іншыя.
Гогель. Менавіта “былі”. Ніводнага з гэтых людзей не засталося ў жывых.
Кастусь
Шалгуноў. Жадаеце пакінуць след? Не дапаможа. Архіў – гэта магіла. Шмат вы ведаеце пра Пугачова?
Кастусь. Скора адкрыюцца ўсе магілы. Нават магілы папер.
Шалгуноў. Я... загадаю даць вам паперу.
Кастусь. Вось і ўсё. Мёртвы аб мёртвых – не больш.
Шалгуноў. Паспрабуйце ўсё ж не стаць мёртвым. Гэта лёгка.
Кастусь. Мяне выхоўвалі ў тых правілах, што грамадзянская адкрытасць з’яўляецца дабрачыннасцю, а шпіёнства апаганьвае чалавека.
Шалгуноў. Я вас... паважаю. Пашкадуйце сябе.
Гогель. Вы тупы, вузкі артадокс. Фанатык, які лічыць, што ягоныя мужыкі дараслі да парламента са сваімі мазніцамі, нераспрацаванай гаворкай і бруднымі, як каровы, бабамі. Сярод усіх колераў вы адрозніваеце толькі чорны і белы. Пакінь вам зямлю – вы заб’яце і блакітны, і аранжавы...
Кастусь. Вы дрэнна ведаеце фізіку, паручнік. Каб вы скончылі... хаця чатыры класы гімназіі – вы б ведалі, што ўсю радасць, усю шматкаляровасць свету складае адзін колер, белы. I гэта мы. А вы, чорны колер, вы нават не колер. Вы – проста адсутнасць святла, смярдзючая чорная яма і гразь.
Шалгуноў
Кастусь. Уяўляю.
Шалгуноў
Кастусь. Ведаю. I мне страшна. Але пачуццё ўласнай годнасці і месца, якое я займаў, не дазваляюць мне рабіць іначай.
КАРЦІНА ТРЫНАЦЦАТАЯ
Тызенгаўзен. Вы мяне слухаць?
Кастусь. Нашто? Я і так усё ведаю... Барабаньце хутчэй вашу екценню, калі без гэтага нельга, пан загадчык над катамі, і пасля плывіце адсюль. Дальбог, у мяне ёсць больш важныя заняткі, чым сузіраць вашу остзейскую парсуну.
Тызенгаўзен