* * *Дзяўбуць гады сяброўства маналіт,Халодныя асколкі б'юцца ў грудзі,І абгарэлы, як метэарыт,Камочак сэрца гасне ў гэтай грудзе.І пылам пакрываюцца шляхі,Якія мы адкладвалі па потым,І мару з-пад паседжанай страхіНе выгнаць ні ў завею, ні ў спякоту.Спакою ўжо не пнецца пагражацьНяўрымслівасці сіла маладая,І раўнадушша шэрая імжаНа думы i на крылы ападае.I неяк разыходзімся няўзнак —Штодня далей, цішэй i непрыкметней...Палаяцца б хаця — дзеля зявак,—Дык i задзірыстасць закінулі на сметнік.,Няўжо, закон жыцця, няўхільны лёс,Няўмолытае наканаванне часу,Каб кожны шкарлупінаю абросI заставаўся ў той труне сам-насам?..Я клічу вас, таварышы мае,Да звонкай той юнацкае заставы,Дзе клятвы мы пакінулі свае,На смерць якіх ніхто не даў нам права.Хіба яна, адна яна, на ўсімПаставіць крыж апошні права мае,—Але тады, як самі мы згарым...Вось толькі той, хто тлее, ці згарае?..ВІНАРадзіма, Беларусь, прыпынак судныПаміж сівых вякоў,Блукаў я па зямлі тваёй пакутнай,Ды не стварыў шляхоў.Сляды былі. Але вуголлем часуПакрыта ўсё.І вечнасць гладзіць перастылым прасамДушы рыззё.Наводзіць шык? Дзеля чаго, скажы мне,Калі няма шляхоў?Няўжо з табою стануцца чужыміСыны сыноў?Напэўна ж — не. Ды я і сам не згодзен,Каб заўтра ты былаНямою пры жывым сваім народзе —Як хата без святла.Сынам з «кароткім курсам» у галовахДай шырыню.Хто верыць, што тваё згарае слова,—Дай ім агню!Хто рэвалюцыю ў спектаклі перайначыў,На лозунгі павёў шаблонны грым,—Хай затрымцяць трусліва, як пабачаць,Што слова не гарыць!..Спытай усіх — як на сканчэнні свету:«Маціпрадаўцы вы альбо сыны?»А суд людскі не вінаваць пры гэтым,—Віноўныя — яны. Адны яны.* * *Помніце, як птушкі грыбнікам высвістваліІ пра неруш песні на прамень нанізвалі?..А як пруцца — бачылі —напралом з транзістарам,А калі пры сіле — нават з тэлевізарам?..Ці музычны момант? Ці музычны молат?Ці то землятрусы музыкі бушуюць?Хто тут разбярэцца, як займае мову...А пачнеш гукацца — сам сябе не чуеш...Вось дзе ў лесе радасці —і звярам, і птушкам!Гнуцца лозы долу, і сасну хістае.Дуб, хоць глухаваты, а прасіў заглушкіДзятла на ўсе вушы да зімы паставіць.Аб грыбным сезоне ў прыгараднай зонеЗавываюць трубы і трамбоны гаўкаюць...З гаю выбягаюць: «Дзе схавацца сёння?!» —Нават мухаморы з бледнымі паганкамі.Д'ябальскай арцеллю ВІА вар'яцее,Аб камлі магутныя б'ецца какафонія,У травінкі кожнай — дрыжыкі па целе,Гоніць зайца ў вёску дзікая агонія.Можа, тут прытуліцца,Можа, тут схаваецца,—Пасядзіць на вуліцыЗ дзедам на завалінцы?..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги