* * *Храбрасць, смеласць, мужнасць, адвага,Непахіснасць, рашучасць…НяўжоНе мужчыны стаялі пад сцягамНа ахове сваіх рубяжоў?І няўжо но яны ў паходы,А жанчыны ішлі? Бо наўрадСталі словы жаночага родуЎ гэты рад проста так — на парад...Выпадковасць? Няхай выпадковасць...На мінулым нейкіх замкоў,Што трымаюць сэнс патаемныУ кожным слове — загадкай вякоў.Як гісторыю не падцікоўвай —Ёсць схаваны стагоддзямі свет.Выпадковасць? Няхай выпадковасць —Можа, ў ёй найвялікшы сакрэт.Бог прыдумаў ход геніяльны —Як у шахматах Карпаў ці Таль:Быў Адам фігуркай глінянайІ застаўся ёю амаль...А астатняе ўсё ад жанчыны —І задумы, і кожны ход...Ёсць на свеце ўсяму прычыны.Ёсць? А раптам наадварот?Помста, злосць, крывадушнасць, здрада..Хопіць, хопіць — аж вусны звяло,—Зноў спіхнуць на таемны выпадакЦі згадзіцца: «Было ўсё, было...»?Сэрцу вусцішна і няўтульна,Розум холадам набрыняў...Як ратунак словы прытульваю:Чысціня, цеплыня, дабрыня.І надзея, і радасць, і памяцьТой вясны, што нам крылы дала,Толькі тут. І нішто не спаліцьГэту вечнасць, якой Ты была.Ты са мною — і свет не загіне.Да грудзей прыпаду галавой —Не багіня, а берагіня,Абярэжніца, бераг мой.* * *Ці сонцам узыдзеш над полем,Ці з хмары тваёй будзе град ісці,Ты адна, як у сейбіта доля,—І ў сэрцы пакутным ніколіНяма адмаўлення ад радасці,Як няма паратунку ад болю...
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги