* * *Я так непазбыўна спазнаў,Навошта бывае жыццё...І памяці баразна,І стылае небыццё,Касмічны попел зямлі,І руйнаванне нябёс,—Як вечнасці знакі сплылі,Якіх не крануўся мой лёс.Нічога не скажуць яны,І нечага мне ім сказаць:Адны над сусветам відныУсмешка твая і сляза.Згубіўшы аднойчы цябе,Пра іншых спяваць ці змагу?Як хлеб на вясновай сяўбе,Апошні ўспамін берагу.Нябёсы, зямля, небыццё...Усе яны — толькі БЫЛІ.А я — застаюся. 3 жыццём —З усмешкай-слязой па зямлі.* * *Яшчэ схіляецца ў журбеНадзея блізкіх і гаротных,Яшчэ не кожны сам сабеСказаў аб страшным, беззваротным,А ўжо над ім шуміць трава,Плыве размытай акварэллю...Якія вусны цалаваў!Якія зоры адгарэлі!..* * *Толькі ўспыхнуць у поліРабацінкі праталін —Б'ецца вырай у сэрца,Як агонь навясны:Салаўіная рэчка,Салаўіны світанак,Салаўіная памяць вясны...Ды акно майго лёсуНаглуха зачыненаЗ той зімы —Акно заінелай турмы.А турма — мая,Не айчынная,І за краты тут шлях прамы.Тут не ходзяць з верай пазычанай,Тут свой храм і свая турма.У каханні, як у язычніцтве:Адзінага бога няма.Ці гудуць завірухі, ці плачуць адлігіТут у кожнага свой жаданы парог:Колькі вернікаў —Столькі рэлігій,І свой —У кожнага —Бог.Я прашу,Я вымольваю літасці:Адчыніся, акно, насустрач вясне!Толькі бог чужы са мною не лічыцца,А свайго не будзе ў мяне!..Дагараюць у поліРабацінкі праталін,Выбягаюць пралескіНа ўзмежак лясны...Салаўіная рэчка,Салаўіны світанак,Салаўіная памяць вясны...* * *Такой парой,Калі, як цень снягоў,На баравінахЛандыш выпадае,Калі вяснаЧакае і гукае,Калі зязюляВечнасць абяцаеІ дроздАд песніГалаву губляе,—Мы ў лес пайшлі —У май, нібыта ў рай...Пайшлі,А ці вярнуліся —Не знаю.* * *З наіўнасцю трывожнайПерад хвілінай кожнай —Апошняй-разапошняй,—Нібы дзіця, стаю:Хай здрада ў пышным бляскуАддам жыццё за казку,А паўжыцця — за ласку.Адзіную. Тваю.ТАК ДАЛЁКА…Азірнуцца не страшнаІ не страшна вясны:Так далёка ўсе нашыЛетуценныя сны.Больш з зямлёю паглумнайНеба нам не звязаць,—I не страшна падумаць,I не страшна сказаць:Што цаною расстання —Там, дзе часу сляды,—Застаецца каханнеІ вясна — назаўжды.І нішто не патушыцьНябёсаў узор,Дзе мы крыламі птушакКранаемся зор.