КАНВЕЕР...

Справа верша спосабам «калаж»

«Назначаны ці абраны?..»«Вучоныя ў пашчы кратэра...»«Адбыўся кангрэс наркаманаў...»«Забілі меліяратара...»«Народ не бярэ ні грама...»«Камп'ютэр — ахвяра логікі...»«Пайшло не жыццё, а крама:Чарга і ў загс, і на могілкі...»Стаю і з ветрам на паруПеражоўваю тумбу з афішамі,Смакую навіны... «КаспараўАбышоў у прэтэнзіях Фішара...»«Бабруйск — беларускі Гановер,Ды толькі фартуна не бліснула...»«Збіраўся ўзарваць КагановічСабор Васіля Дабраіснага…»Размаху было аж замнога:«Байкальская, магістральная»,—Што ні лозунг — веку дарога,Што ні грудзі — плошча астральная:Не падняць аберуч мундзіра...«Мерзлаты застойныя прáледні…»«Можа, праўду шукаць у Сібіры,Дзе шукаў ледзь не кожны праведнік?«Пашукайце, што побач страчана,—Ці не лепей паехаць у Лепель?..»«Перадаць ці прадаць нашу спадчыну?..» —Гвалт народжаных у кураслепе...«Лішні клас для роднае мовы...»І «з народа» вокліч нязгоды:«Нам было і таго дастаткова...»«О народ, не дастойны свабоды» —Гэта кліча тэатр на прэм'еру...А ў канцы паласы — як падскрэбышы:Жыццяпіс Дэбюсі, і ДэбішаВерш да славы грукае ў дзверы...Шар зямны да вачэй абклеены:У навінах — як дошка аб'яў.Словы, словы — нібы з канвеера...А навокал — вецер гуляў...Вецер шумеў,Бо гаварыць не ўмеў...
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги