* * *

Генадзю Бураўкіну

Адкуль прыводзіць сонечны заходШчымлівых дум нястройныя чароды?..Як быццам свет над прорвай стаў на дрот:Ці пройдзе, ці сарвецца назаўсёды?Ніхто не знае — ні чарот сівы,Ні плёс з адбіткам аблачын чырвоных,—Адкуль у неба гэткія правы,Каб наш пагляд палоніць заімглёны?Куды ляціш, маўклівы чалавек,За чым імкнешся? Сонца зноў узыдзе.— Я не за ім — я сам шляхі адсекІ толькі на сябе за гэта ў крыўдзе.Яшчэ крыўдую, можа, на зямлю:Што так яна мяне прываражыла,Што так яе пакутна я люблю,Што так намёртва мне звязала крылы...Як гэтай рэчцы не спазнаць намер,З якім яна плыве да акіяна,—Так з берагоў яе імкне цяперМой думны позірк, мной не разгаданы,Да рысы той, дзе неба і зямляУ полымі сыходзяцца вячэрнім...І смутак мой — бо гэта знаю я —Што ад зямлі не будзе адрачэння...Гляджу на развітальную зару,Што лёс мой даляглядам перасекла,І не малюся — з небам гавару.А гэты міг — дастойны чалавека.* * *Над Беларуссю дажджы,Вецер заходне-паўночны.Жнівень сваё аджыў,А студзень — жыць неахвочы.Асенняму сонцу не вер:То выблісне, то патухне,—Нібы ў эпохі намер:Быць плакальшчыцай ці павітухай?..На раздарожжы стаіцьЧас, як бадзяга прамоклы.Над лёсам і сёл, i сталіцАселі нябесныя кроквы.Здаецца, вось-вось ападзе,Абваліцца дах сусветны, Прыцісне і нас, людзей, Як гэту зямлю і лета...Над Беларуссю дажджы — Хваліцца радыёхваля, Як весткай, што Гандзі Раджыў 3 Артэгам разрадку віталі,Як з Веліхавым інтэрв'ю Пра ядзерных зім завіруху, Як песняй, што ў модным рэвю Пакуль яшчэ можна паслухаць...Гарантый няма цяпер, Гняце няпэўнасці высеў. Асенняму сонцу не вер І ў ногі вясне пакланіся...
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги