* * *У суседнім стагоддзі,Як у суседняй кватэры,Нехта замуж выходзіць,Нехта ломіцца ў дзверы.Нехта бомбу рыхтуеПад залатую карэту...—Бачу ўсё я і чую,—Толькі ў кірунку «рэтра».Ды бунтуе цікаўнасць:А што пад шыльдай «футурум»?Да суседа на каву —Уніз ці на верхатуру?Як мне з тою кватэрай,Як жа мне з тым суседам,Што з невядомай эрыПрыйдзе за намі следам?..Пуста, глуха, бязлюдна...Грукаю ў дзверы: «Зямеля!..»Ні гуку... Спяць непрабудна?Ці нарадзіцца не ўспелі?Ці там у бога парада:Як слана генерыраваць з мухі?Ці там «сусветны парадак»Пасля атамнай завірухі?..* * *Зоркі неба гайдаліТужлівым, няроўным святлом,Хтосьці клікаў удалеч —Узляцець над будзённасці тлом.Я наважваў узняцца,А думы цяжкія гнялі:Хочаш чыстым застаццаНад брудам пакутнай зямлі?Быць святым i шчаслівымІ песню багоў разумець,Над чарнобыльскай нівайАнёльскім крылом зіхацець?Над нікчэмнаю тратайУмалотнага звону славес,Над бяссонніцай бюракрата:Каб ніхто ў яго крэсла не ўлез?У Парыж ці ў КентукіЛяцець па вясёлы нектар?Мець — заброснены тукам —Уежны i ўлежны навар?Стаць глухім і не чуць храпатыСмех бяссілля, свінец пагрозНад сасоннікам Курапатаў,Што з касцей чалавечых прарос?Стаць сляпым і не бачыцьЗапалыя грудзі магіл,Дзе двухногія з хваткай сабачайУ бязвіннай крыві чырванілі сцягі?..Стаць беспамятным монстрам,Па гісторыі перціся ўброд,На бязмоўнасці востраўПасяліць свой адвечны народ?Адарвацца ад Начы,Што згубіла свае берагі,І над кнігавак плачамРабіць пераможна кругі?.....Хтосьці ўзлёт абяцаеІ зорнай абводзіць рукойАбярэжнасці круг: са святымі айцаміЗямнымі — упакой і высокі спакой...Толькі гэткага лёсуНе даруе мне маці-зямля...Вы прабачце, нябёсы,Я свой рай адсвяткую пасля...
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги