ПЕРАКАЗЫ З РОБЕРТА БЁРНСАНадпіс на папяровых грашахЯ праклінаў шматок паперы,Бо ён суровы быў без меры:Ён разлучыў мяне з каханкай,З шынком, сябрамі, грогу шклянкай.Ён кідае сумленны людУ голад, у жабрацтва, бруд.Я бачыў, як шчаслівы злодзейРабуе бедных пры народзе.Ён мой спрадвеку люты вораг,Яго я струшчыў бы на порах,Але яму — ўсе насцеж дзверы,Бо Урад яму даў шмат паперы.Каб гэты перажыць падман,Хоць ты ўцякай за акіян.Надпic на алтары незалежнасціХто незалежны, вольны, горды,Сумленны i рашуча цвёрды,Каго натхняе барацьбаЗа волю i за лес раба,Хто ставіць ката на каленіПа волi ўласнага сумлення,A ў сэрцы — неастылы жар,Таму вароты — насцеж на алтар.Адказ вернападданымВы верныя трону, нібыта авечкі,Балюеце, ставіце Іраду свечкі,Вас хутка нянавісць народа дагоніць,I хто вас ад кары тады абароніць?Помнік, пастаўлены Бёрнсам на магіле Роберта ФергюсонаHi урны няма, ні ўрачыстага слова,Лісты да магілы засыпалі след,I толькі нячэсаны камень суровыГаворыць: «Шатландыя, тут — твой паэт».Надпіс на магіле школьнага педанта«Узяць у пекла, — быў загад, —Tагo, што так вучыў дзяцей,I там, бясспрэчна, з чарцянятЁн навыхоўвае чарцей».ДжонсануДзялкі мацёрае пародыКлянуць свабоду i да гэтых дзён,Калі ж стаў геній ворагам свабоды,Самазабойца ён.Перакладчыку МарцыялаО ты, каго паэзія прагнала,Хто ў прозе двух радкоў не склаў,Ты чуеш крык паэта Марцыяла:«Ратуйце, гвалт! Мяне ён пераклаў!Радкі пра вайну i каханнеПрыкрыты лаўрамі разбой,З крывёй, з паходнаю трубойНе варты анізвання.Я кроў гатоў аддаць сваюЗа жыццятворчасць, што пяю,I што завуць каханнем.Я слаўлю мір, i моц яго,I радасць, i дастатак.Стварыць прыемней аднаго,Чымся забіць дзесятак.Аб кепскіх дарогахЯ дабіраўся ўплаў i ўбродI ўсё маліўся Богу,Чаму ж не любіць наш народРамантаваць дарогу?Хай з Бібліі адзін радокЗапомняць грэшныя народы,Каб ix гультайскі гарадокУ пекле не гарэў заўсёды.Да партрэта Роберта Фергюсона, шатландскага паэтаПракляцце тым, што, як звяры i чэрці,Далі паэту з голаду памерці.Старэйшы брат мой па служэнню музам,Ты ледзьве дыхаў пад смяртэльным грузам.Я ўспамінаю твой трагічны лесI горка плачу, хоць не маю слёз.Чаму пясняр i ў змроку забыццяТак адчувае хараство жыцця?Дзяўчыне маленькага ростуТаму i меншы мой алмазЗа слуп гранітны на магіле,Каб, паглядзеўшы, кожны разУ сто разоў яго цанілі.ЛюстэркаТы называў мяне савой,I думаў пра сябе, што нешта значыў,Бо ты ў саве адбітак свой,Як у люстэрку, бачыў.Да партрэтаЯгоныя вочы не хлусяцьI пазіраюць так як след,Але яны прызнацца мусяць,Што гаспадар ix прайдзісвет.