У тупікуДзялок, нячысты на руку,Даўно жыве ў асабняку,Ў Камуністычным тупіку.Ён быў чэкістам, трохі катам,Пасля увішным бюракратам,З тае элітнае пароды,Што мае ўсе узнагароды.Цягнуў аднойчы на «Героя»,Але было старэйшых трое...Цікава, кім ён стаў цяпер,Без сакратаркі, i папер,I ўсемагутнае вяртушкі,I ўжо не дагаджаюць служкі,Калі няма казённых «ЗІМаў»I плоймы ўвішных падхалімаўА што пазбавіўся пасады,ён раздабрэў i нават рады,Сабраў ён колішні актыў,I вось вам — кааператыў.У тупіку прачнуўся зранку,Бо ўжо рахунак ёсць у банку.А грошы? Робяцца з паветраI лічацца на кіламетры.Ён некалі аптовым базамДаваў усім заданні разам:Ён ix трымаў, яны — яго(Вядома, што не аднаго).Загадчыкі там не святыя,Галоўнае — ўсё тыя, тыя.Змяніў пасаду толькі ёнНа фірму з назвай «Балабон».Ен звоніць з раніцы на базуI вырашае ўсё адразу.Пасля «актыў» на Камароўцы,Хто ў куртачцы, а хто ў вятроўцы,Расклалі джынсы i дублёнкі,Сукенкі, фінскія пялёнкі,Касеты, магнітолы, плёнкі.Дзялкі i цэны — лібералы,А людзі клічуць «АББІРАЛЫ»,Бо грошы робяцца з паветраДаўно у фірменнага «мэтра».Зубрыў ён Марксаў «Капітал»,Цяпер свой мае капіталI не застаўся убаку,Хоць i не чысты на руку,I цешыцца ў асабнякуЎ Камуністычным тупіку.6/ІХ—91MaнaНе ведаю, чыя віна,Што распаўзлася так манаУ доўгіх нудных справаздачах,У кабінетах i на дачах.Сын хлусіць маці, маці — сыну,Нявінную зрабіўшы міну.Звычайна памаўзлівы мужВыкручваецца, быццам вуж.А з кім грашыў?З чужою жонкайПад дараванаю дублёнкай.Мана такая — паўбяды,Бяда, што доўгія гадыХлусня перапаўзае ў зводкі,І страты лічаць за знаходкі:Прыпісваюцца два нулі,Каб толькі процанты былі.За імі з'явяцца рашэнні,I будуць грошыкі ў кішэні.Выкручвацца гультайства мусіць,Бо робіць брак і хлусіць, хлусіцьСябрам, начальству і заводу,А ўрэшце — усяму народу.Хлусні страшэнная хваробаВузлом звязала бракароба.Палац будуе, — здаў барак,З пальто ад сілы выйшаў фрак,І кажа: «Не мая віна,Што на яго расце цана».Касцюм, што выштукаваў ён,Вісіць, нібыта балахон.Зноў скажа — не яго віна.Ці не зашмат было віна?Ён ледзьве поўзаў, быццам рак,Хаваў чужы i ўласны брак.Цяпер для ўсіх не навіна,Што зверху сыплецца мана,Заместа манны ў нас янаУсталявалася здаўна.Хто толькі дбае пра сябе,Апошняе з-пад нас грабе,Каб нам хутчэй пайсці на дно...А берага i не відно.26/VI—91
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги