* * *Пакуль агеньчык не патух,Віецца дальняя дарога,Але штодня вузее круг,A ўперадзе няма нічога.Пакуль гляджу на белы свет,Пакуль няроўна сэрца б'ецца,A спыніцца, — апошні следI на пяску не застанецца.Усё прыходзіць без пары,Азмрочвае жалоба святы,Знікаюць лепшыя сябры,I страты памнажаюць страты.У нейкі дзень календара,Не за далёкімі гарамі,Надыдзе i мая параСустрэцца з даўнімі сябрамі.Апошніх ракавых гадзінНіхто не ведае ніколі,Калі адзін, зусім адзінЁн знікне, як пясчынка ў полі.20/11—9/IV—95