Гонар БеларусіЗямля мая ад Буга i да Сожа,Ты мне за ўсё на свеце даражэй.Няхай цябе усемагутны БожаI нас, i наша поле беражэ.Народ не будзе болей анямелым,Ніколі нас не ашукае зброд.Пад сцягам бел-чырвона-белымЗдабудзе шчасце наш народ.Мы гаравалі звеку i давеку,А мову i сумленне збераглі,Змагаліся за волю чалавекуСвятое беларускае зямлі,Каб назаўсёды прашчуры i дзеціУ нашым светлым доме i ў гасцяхПранеслі гонар Беларусі ў свецеI бел-чырвона-белы сцяг,Каб узмужнела воля у народзеI расцвіла зямля, як сад.I Беларусь свабодная ўзыходзіцьНа вечны i пачэсны свой пасад.24/IX—91Век
Гляжу на прошлое с боязнью,
Гляжу на будущность с тоской
М. МермантадНу, вось i канчаецца век ашуканства.А што прынясе дваццаць першы? Даўгі,Злачыннае панства, злачыннае п'янства,Цярпенне бясконцай жабрацкай чаргі.Спакусліва падаюць яблыкі з дрэва, —У свет немаўляты прыходзяць штодня,Начамі сучасным Адамам i ЕвамТрызняцца Чарнобыль, Афган i Чэчня.Нам д'ябал бяду за бядой напрарочыў:Сатлелыя косці у танках чадзяць,Нанятых забойцаў здзічэлыя вочыПраз мушкі ў патыліцы нашы глядзяць.Ніхто не прызнаецца ў сённяшнім шале,Што прагне нявіннай крыві i пакутХлапцоў i дзяўчат, што учора кахалі,А сёння глынае пражэрлівы спрут.У муках канаюць старыя i дзеці,Знікаюць мільёны ў крывавым віры.Выходзіць, што самымі мірнымі ў свецеСвой век дажываюць лясныя звяры.Баяцца яны, што ушчэнт даканаемБаброў, ваўчанят i сівога зубра.Калі ж i над нашым зажураным краемУзыдзе шчаслівая зорка Дабра?Так блізка наступнага веку світанне.Чым стрэне яго мой знявечаны люд?Не, шчасця не будзе нам без пакаяння,Крыві не даруе Гісторыі суд.Салаўіны плачНе ўцяміць адразу i што гэта значыць,Чаму салаўі не спяваюць, а плачуць,Не зычаць зязюлі наступных гадоўI не суцяшаюць ні дзетак, ні ўдоў?Напэўна, яны невядомае нацыі,Убачылі гора i жах радыяцыі.Чаму забуялі i чэмер, i блёкат,Чаму юнакі пакаціліся ўпокатI у нябыт адыходзяць навекі?Чаму выміраюць крыніцы i рэкі?Усё ад бяды, ад бяды, да — бяды.Чаму, як шкляныя, звіняць жалуды?Чаму на пялёсткі зрудзелае рутыВясной асядаюць расінкі атруты,Як чорныя воспіны, ўзвеяны пылЛяціць ад калысак да ранніх магіл?Лісты ападаюць вясной у гаі,I жаласна плачуць у ім салаўі.Не чутна улетку пчалінага звону?Іх ветры загналі ў палынную зону,I дзяцел пакінуў ссівелы гушчар,Бо кожнае дрэва страшней за анчар.Кашчавая хіжымі пальцамі клацае, —Збірае багаты ўраджай радыяцыя.Як здані, блукаюць у полі аратыя,Паціху пытаючы: «Дзе ж вінаватыя?:30/IV—95