Максім. А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Мне гэта Мішка Банадысёў казаў, які з Картуз-Бярозы збег і цяпер разам са мной у лесе хаваецца. Падавай мне брата! (
Анатоль. На!.. (
Максім. Ах ты, гадзіна! (
Анатоль. Ой! (
Лабыш. А божачка! А міленькі! (
Анатоль. Лавіце, трымайце душагуба праклятага!
Лабыш. За Ляснічыхай збегайце хто! Кроў астанавіць трэба!
Дзяўчына. Я збегаю па яе! (
Янук. Давайце ў тую хату вынесем яго. (
Марыля. А божа ж мой, што ж гэта будзе з ім?
Хлопец. Выжыве, нідзе дзенецца. Ён, што кот — жывучы: яму ж ужо не раз пападала на вечарынках.
Марыля. Не, мілыя, мусіць, не вытрымае: вельмі моцна паласнуў яго Максім.
Яніна. Толік! (
Надзя. А матачкі! Яна самлела! Цётка Марыля, вады хутчэй!
Марыля (
Надзя. Яшчэ пырсніце, цётачка, яна ўжо заварушылася была.
Яніна (
Марыля. Малака кіслага трэба даць ёй.
Яніна. Не чапайце мяне… Дайце мне спакойна памерці… Я… атруцілася.
Марыля. Матачка найсвентшая! Пане Лабыш! Дачка атруцілася.
Лабыш. А божачкі! А мілыя! Дачушка мая!
Ляснічыха. Паўстане бог і растачацца вразі яго…
Лабыш. Ратуйце дзяцей, Тадора, дачку ад смерці… Нічога не пашкадую: пяцьдзесят злотых дам.
Ляснічыха. Як рассяваецца дым, ты, госпадзі, рассей так балесць; як тае воск ад ліца агню, ты, божа, растапі нядуг яе.
Лабыш. Яна ўжо канае! Свечку, свечку нясіце! Дзіцятка маё, прабач мяне. Я ж не ведаў, што ты праз любоў сваю загінуць можаш. (
Ляснічыха. Ёй ужо нічога не трэба. Яе зорачка патухла на небе. А дзе ж Анатоль?
Марыля. У той хаце, Тадорка.
Марыля (
Надзя. Ай! (
Лабыш. О божа! А на каго ж працаваў? А для каго я стараўся? А каму ж я зямлю гэту здабываў. Як ты пакараў мяне!
Ляснічыха. Господи, облегчи скорбь мою, помыслами благочестия сердца наши просвети и сыну твоему молитву вознеси о спасении душ наших.
Карціна пятая
Надзя. «Добры дзень, мама і тата. З нізкім паклонам да вас ваш сын Грышка. Пішу пісьмо я вам з палявога лазарэта. Мяне паранілі…»
Марыля (
Надзя. «…але не хвалюйцеся і не бядуйце, зусім лёгка. Мне яшчэ пашанцавала. Вось тут са мной ляжыць Кастусь Карыцкі з Зарэчча, дык ён, нябога, без правай рукі застаўся».
Альжбета. Ой, такі хлопец!
Надзя. «А Міколу Каляду з Глінішча пахавалі ўчора. Яго моцна пасекла асколкамі».
Альжбета. Бедная Тэкля: ні мужыка, ні сына.
Надзя. «Быў страшны бой за Варшаву. Мала хто выйшаў з акружэння».
Люба. Прагулялі Польшчу паны.
Надзя. «Дарагія тата і мама! Прыхавайце мой гармонік. Я вярнуся і яшчэ буду іграць на ім. Пішыце, што ў вас чуваць? Як вы жывяце цяпер? Ці паправілася наша Падласка? Як там мой шустрак Гняды?»
Марыля (
Надзя. «Перадайце мой паклон Стасі і ўсім блізкім і знаёмым. Застаюся ваш сын Рыгор Іванавіч Баравец». (
Марыля. Дзякуй, дачушка. (
Люба. Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму.
Марыля. Хто ў турме, дык вернецца, а вось хто на вайне — невядома.
Люба. Лёгка сказаць — дзесяць гадкоў чакаць.
Надзя. А мне столькі ды яшчэ паўстолькі.