Марыля. Бедная ты. Ты і грошы аддала свае ўсе і не вырвала Адаську з турмы.
Надзя. Што грошы. (
Альжбета. Не плач, дачушка, будзем разам чакаць яго. У мяне па абодвух душа баліць. І Максім жа, як воўк, ад паліцыі хаваецца.
Марыля. Зноў вірапланы лётаюць.
Альжбета. А высока — і не відаць нават.
Дзед Струкач. Здаровы, дзеткі.
Надзя. Добры дзень, дзядуля.
Дзед Струкач. Што вы ўтыкнуліся ў неба?
Альжбета. Во, немец сюды ўжо прыляцеў.
Дзед Струкач. Халера з ім! Усё адно паміраць мне. (
Люба. Дзіва што! Такую махорку курыць.
Дзед Струкач. А гэта не махорка, гэта — бульбянік.
Альжбета. Лабыш дурны ідзе.
Марыля. Во, да чаго давёў чалавека асаднік. Такую гаспадарку абманам узяў і з хаты выгнаў!
Дзед Струкач. А чорт яго бяры! Сам быў цаца добрая.
Лабыш. Зямля і грошы, грошы і зямля… О, я багаты! У мяне шмат зямлі і грошай, і гэта мая зямля. (
Дзед Струкач. Хапай, хапай! Не нахапаўся яшчэ за свой век. Не, брат, больш трох аршын не адхопіш. (
Лабыш (
Альжбета (
Лабыш (
Альжбета. Дзе яны ёсць там тыя грошы ў цябе? Калі, можа, і былі дзе зашыты якія, дык даўно вываліліся.
Надзя. Надзеньце вазьміце.
Лабыш. Не дам! Не дам! (
Лабыш. Паночку, ратуйце! (
Ганецкі. Што табе трэба ад мяне, вар’ят? Адстань! (
Дзед Струкач. Дык што вы, пане Ганецкі, ужо і прывітацца з цесцем не хочаце?
Ха-ха-ха! Во адхапіў сабе зяця Антось! (
Марыля. Ну, трэба ж і мне ісці.
Што гэта?
Люба. Няўжо немцы дабіраюцца сюды?
Надзя. Але чаму гэта адтуль страляюць?
Янук. Што вы прыслухоўваецеся?
Дзед Струкач. Ды вось немец з гармат смаліць ужо.
Янук. Гэта не немец. Гэта — бальшавікі!
Марыля. Ну? Праўда? Не можа быць.
Янук. Дальбог праўда, мусіць! Чаму ж з таго боку страляюць?
Люба. Ой, нешта не верыцца!
Янук. Чаго не верыцца? А чаму ж палітзняволеных выпусцілі? Толькі што сустрэў я Мятліцкага з Дубавых. Дамоў ішоў.
Люба. А пра нашых нічога не чулі?
Янук. Не, ён у Лукішках сядзеў.
Надзя. Цёця, цёця! Сюды хадзіце!
Хутка Адась прыйдзе!
Альжбета. Ай-ёй! Хто гэта кажа?
Надзя. Ды вось дзядзька Янук Мятліцкага з Дубавых бачыў.
Базыль (
Люба (
Надзя (
Марыля. Пайду людзям казаць. (
Альжбета. Мужчынкі! То, можа, мне ўжо і Максіма выпусціць можна? А то ён у саломе, як пацук, сядзіць.
Базыль. Выпускай на сонца, на паветра!
Янук. А што ты, дзядзька Струкач, не радуешся?
Дзед Струкач. Цьфу, каб вы папухлі, таўстапузыя! Дваццаць гадкоў у мяне адабралі. (
Што вы рагочаце, як жарабцы? Вам толькі жыць цяпер, а мне ўжо паміраць пара. (