* * *А ты ж і не ведаеш, ма,што з табой адбылося,Не ведаеш нават,Што ўсё,з чым зжывалася ты, чым жыла,ад цябе адцялося...Што раптам пайшлі ад цябеўсе дарогі твае і сцяжыны,Пакінулі ўсе —Па пяклівай расе,па іржэўніку,па ажавінні.Што ўраз адступіліся і ад каленак тваіх,і ад рук тваіх грады,Адпрэчыўся кветнік,І нават над ранішнім полымем печытвая ўжо не ўлада.Не ўлада, не ўлада твая ўжоані над дзяжою, ані над дайнічкай.Навек, незваротнаПайшлі ад цябе ўжоі смага твая,і крынічка.Сышлі і піліпаўкі ўсе твае,мама,і спасы,А ты і не знаеш,Што цэлага свету знянацку не стала ў цябеўжо.Ні свету, ні часу...А ў тым, незамглёна далёкім,пад вернай аховайЛюбові і смуткуНявыказна велічна, ціхаў дуброве перадвечаровай.Разгалыя кроны варожацьзмярканню ў задуме ўрачыстай.Узнёсла. Харальна.Між бурага лісту яшчэ так багатазялёнага лісту.Яшчэ нам ні разу не снілісявойны нейтронныя. ПоўнімМяхі жалудамі.Яшчэ мы адзіна пра тое, што перад вачыма,і помнім:Вунь тата, вунь мама.А вунь і мы, дзеці. Заўзята збіраемБурштын жалудовы.І тата лагодна ўсміхаецца маме.І мама жывая...VII. 1982—IV. 1983ТРЫ КАЛАСКІ ЛЮБОВІ І СМУТКУТрыпціх
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги