* * *Упіўся козак, упіўся,3 дарожанькі збіўся,Вараному конюНа грыўку схіліўся.Ой, бяжы ж ты, коню,У чыстае поле.Ой, там сірацінаПшанічэньку поле.Пшанічэньку поле,Куколь вырывае,Вараному конюПад ногі кідае...Памажы мне, песня, акрыяць...Там, за летаў лёткай чарадою,Можа, ўбачу маму маладою,Бацьку маладым убачу я:Быстрага русявага хлапца3 яснымі блакітнымі вачыма,Гнуткую чарнявую дзяўчыну —У касе сцяблінка чабраца...На пясках спануранай зямліШто было ў іх? Беднасць ды сіроцтва.Што было? Юнацтва ды дзявоцтва.Ды надзеі з марамі былі.Не пазнаю кута, дзе ўзрасла,Але ў шолаху лістоты ўчуюБацькаву і матчыну вясну я,Галасы журлівага святла......Цені перадсвітанняТак глыбока ў траве заляглі...«Гэта ж песня — каханне.А жыццю трэба хлеба, зямлі...»Поўнік — вехцем саломы,Растрывожана пахне аер...«Я змагу! Я ж не ўломак!Ты толькі чакай, ты — павер!..»Залатой прыпарошайСыпле й сыпле жаўронак на ўсход...«Зараблю-такі грошай!Ці ж збаюся казённых работ?!А не выйдзе... Што ж, любая,Не ўпікну я ні словам нідзе,Як хтось іншы да шлюбу,Шчаслівейшыцябе павядзе...»Як пяшчотна вішанька цвіла!..Мама, мама! Недарэчна, мусіць,І пытацца, ці ў сваім замуствеСапраўды шчаслівай ты была.На тваім вясельным ручнікуІ сягоння галубы туркочуць,Што бярэцца сонцам свет сірочы,Як каханне падае руку.І казалі, бачачы цябеУ рабоце і ў гулянні, людзі:— От каго ўжо доля шчыра любіць, —Трэба ўдасца ж гэткай харашбе!І ў руках яе — усё гарыць,А і з твару — хоць вады напіся.І каму ўжо, як не Мацяшысе,І спяваць, як птушцы на зары;Падрастаюць дзеткі, і мужыкПрацавіты, добры ды талковы...Мама, мама! Дзе яна, падковаШчасця-долі, на якой мяжы?Мук жыццё адважвала спаўна.Ты ж спявала, хоць душа балела.Не магла інакш ты. Не хацела,Каб пакута ўсім была відна.Мацяркам бо вечна што пячэ?Каб адно былі ў здароўі дзеці,Каб адно было спакойна ў свеце, —Большага чаго жадаць яшчэ?Леты-зімы — вірам-мітульгою...Ні таго здароўя, ні спакою...Што чакае за крутой гарой —Выявіцца толькі на вяршыні.Птушка лёсу ўсё кругі вяршыла —3 паднябесся да зямлі сырой...Як жыццё любіла, мама, ты,Як яму ты радавацца ўмела!Ты для ўсіх, як зорачка, гарэлаМіж будзёншчыны і гаркаты.Успаміну светлы каласок:Ты вяртаешся таропка з поля,Малачай ды лебяда ў прыполе,А ў руцэ — рамонкі для дачок...Пад замкамі для цябе былаАзбука і мудрасць кніжных ісцін.Поўнілася ты, як сокам лісцік,Мудрасцю саўдзелу і цяпла.Што вы з бацькам тут ні зажылі!..Але вечна помнілі пра тое,Што павага — самае святое,Бо людзей з нас лепіць на зямлі.Праз усё, што наканоўваў час,Праз надзей змярканні і дасвецці,Праз крывавы пот і боль па дзецяхВас вяла, трымала любасць вас.Гэткіх душ не пакалечыць быт!..І ў мяне ад вас перакананне,Што адзіна праца і каханнеУ жыцці апірышча і шчыт.Хоць з гадамі ў голасе тваімБолыпала зажурынкі, матуля, —Голас твой — і суд мой, і атулле,Лепшае ўва мне згукана ім.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги