* * *Стала цёмнан цямніцай былая святліца...І сніцца:Апраметная цемра над хатай, над садам —Нібы сонца на свеце зусім не было...Злавесныя бліскаўкі за даляглядамТолькі болей згушчаюць чарноцця сіло.Я — пад нейкім скляпеннем. Я моўчкі блукаюПаміж ложкаў, насілак, між хворых, калек.Я маўкліва шукаю.Я маму шукаю.Пасярэдзіне залы — стол. На гэтым сталеСпісы. Доўгія спісы ўсіх тых, хто загінуў;Хто без вестак прапаў;Хто застаўся жывы.3 краю — шчэ адзін спіс пад засохлай галінай:«ЭРЭТЭК»... «ЭРЭТЭК»...Ён не йдзе з галавы,Дзіўны спіс «ЭРЭТЭК»...Я не знаю, што значыцьГэта слова. Не ведаю. Толькі мянеАж калоціць усю ад бязгучнага плачу:Гэты спіс шыфраваныспісу мёртвых страшней!..І не моўчкі, а з крыкам ужо, з кулакаміЯ кідаюся нанейкі цень, наабрысНейкай здані, якая і маму —і МАМУ! —Хоча ўнесці ў той спіс...Там адзначаны, хто падлягае знішчэнню, —Хто жывы, ды ўжо гэта не мае значэння...А мяне адпраўляюць у іншую залу.Я іду, маладая, прыгожая.МнеТая здань з нейкан дзіўнай усмешкай сказала,Што маму маю не кране...Маладую, прыгожую, у паняверцыЗноў мяне невымоўны мой смутак вядзеЗ заміраннем зняможаным ціхага сэрцаУглядацца ў абліччы і твары людзей.Іх тут безліч — такіх маладых і прыгожых! —Гаманкі і гуллівы —Жахлівы засеў:Бо ўжо ведама, ведама мне, о мой божа,Гэта — мёртвыя ўсе!..І сама ўжо —І гэта таксама я знаю —І сама я хаджу сярод іхНежывая...У сляпым, у раптоўным пякельным кастрыСпапялелі ўжо ўсе, і радня, і сябры...У жывых толькі недзе мой брат і сястра:Як ім выжыць, як жыць пасля ГЭТАКІХ страт?!Дзеці ў ранах, у язвах, у страшнай каросце...ШТОпра нас дзеці думаюць там,Пра дарослых?.....Я расплюшчваю вочы.На змятай падушцыГрае сонечны зайчык.За сцяной галасы.Мне нядобра. Калоціцца сэрца. Мне душна.Вокны песціць лагодай высокая сінь.Пад нагамі зямля. Дол — адзіны навек.А ў гарачыя скроні —«ЭРЭТЭКІ..»«ЭРЭТЭК!.. »
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги