Ляжыш на канапе, што раптам зрабілася лаваю.Васковая свечка гарыць у цябе ў галавах.І рукі твае спрацаваныя, рукі ласкавыяНа грудзях — як два перавяслы на полі жніва.Дажала, матулечка, вось ты, матулька, й дажалаУсе свае болі, маркоты і ўцехі свае.І рукі на грудзях так ціха, спакойненька склала,Што дзецям тваім іх аплакаць і слёз не стае...Васковая свечка паколі гарыць — дагарае.У слоік з ячменем сыходзіць счарнелая ніць.Хіба ж ты, матулька, была ўжо такая старая,Настолькі старая, што ўжо расхацелася жыць?!Ляжыш, прычасаная, ўбраная, як на вялікдзень.І ў печы пячэцца твой белы — наш чорны — пірог...Устань жа, галубка, устань, мая зорачка, выйдзіХоць глянь,колькі люду сабраў твой зычлівы парог!..Устань, мая родная, ты ж на дасвецці ўставала,А гэта ж — паглянь толькі! —сонца пайшло на заход...Усмешкай людзей прывітай, як заўсёды вітала,Няхай не стаяць так журліва ля нашых варот!..Ой, мылі, ой, мылі крылмі вокны чорныя вораны!А ты і тады ўжо маўчала, амаль як цяпер...Што плавіла ты ў гэтай моўчы аддаленай горане?Мо бачыла зорку дзявоцтва, што ўпала ў аер?Усё нешта складвала, згортвала, — ні на хвілінкуНе ведалі рукі спачыну і ў злічаны час...Ты ж, мамачка,з кожнаю птушачкай, з кожнай зялінкайУмела гукнуцца, — чаму ж не азвешся да нас?!.Цябе ў маладосці, было, каралеваю звалі.Знімі чорны смутак з сівога свайго караля!..Ты ж, мамачка, гэтак любіла і кветкі і далі.Паглянь, як — ажно да рыдання — красуе зямля!..Навошта ўсё гэта?.. Куды гэта?.. Лапкі яліны...Вянкі... Каснікі... Дамавіна...Каму — дамавіна?..Вясковая чорная вуліца... Людзі... Літанні...Магіла... Аркестр... Пахаванне...Чыё пахаванне?..Потым цётка бярэ жменьку жвіру сырога з пагорка.Просіць мамуз дзяцей сваіх зняць смутак цяжкі ды горкі...А потым—сталы, на сталах—каша, боб і капуста...Памінанне... Кароткія пацеры...Няўцямна і пуста...Ой, ляцела зязюленькаЦераз круту гору.Пасеяла пшанічэньку,Выжала палову.Ой, навошта ж мне палова,Як зерня не маю?Ой, нашто ж мне жыць на свеце,Як мамы не маю?..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги