КАЛЫХАНКА МАМЕБыць разам выпадае нам так мала...Забудзь трывогу вечную сваю,Прыляж, мая натомленая мама,Як некалі ты мне, табе спяю.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Хоць кропля з абяцанага нам маемЗбываецца праз мулкія гады.Прыляж, мая даверлівая мама,Спяю табе, як мне спявала ты.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,З вясной сваёю, любая мая.Любоў нябёсы над табой трымае,Любоўю зораць дні ў тваім акне.Прыляж, мая усмешлівая мама,Спяю табе, як ты спявала мне.Задрэмлюць веі над вачыма карымі —Не дам упасці й парушынцы я.Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,3 вясной сваёю, любая мая.1975ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМГарэзяць на падворку дзеці.Курыць туманцам нізкім пожня.Усё звычайна ў гэтым свеце:І першы ўсхліп, і ўздых апошні —Як дым над комінам вясковым,Як тонкі месяца акрайчык.Спакон вякоў было такое:Смяюцца людзі, людзі плачуць.Ступае на каціных лапкахНоч зорна-жнівеньскае масці.Чаму ж ад кволай думкі зябка —Што згэтуль знічкай мне прапасці?Усё звычайна ў гэтым свеце,І першы ўсхліп, і ўздых апошні —Былі каб толькі вечна дзеці,І дым над комінам, і пожня!Ды як набыць бясстрашнай сілыБез горычы, без нараканняСысці ў нябыт, а што любіла —Пакінуць тут усё дазвання,Калі й надзеінка не свеціць,Што ўпэўніцца зноў будзе можна:Усё звычайна ў гэтым свеце —І першы ўсхліп, і ўздых апошні?..1975ТРЫ ДУДКІАх, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!..Падзьмеш у адну —і высахнуць слёзы;У Другую падзьмеш —засмяешся знячэўку;Возьмеш трэцюю —пусцішся ў скокі...Ах, чароўныя дудачкі з матчынай казкі!Паўжыцця давялося схадзіць,Каб здабыць вас,І цяжка даць веры яшчэ,Што ў руках у мяне вы.Але ў першую дудкутаямнічага словападзьму —Высыхае слязіна;Паднясу другую да вуснаў —і ўсміхацца гатова;А на трэцяй зайграю —смех паклоніцца нізка слязеЗа спатканае шчасце.1975* * *...Трапечаш між людзьмі —Ліст у лістве густой.Расіначку садзьмі —І ліст ужо не той.І ўжо інакшы свет,Інакшы ў часу твар.Пакуль ты у лістве,І ты —яна, ліства.У слотнае радніІ ўлік свой, і правы....Чуць, як лістком аднымБалючакуст жывы...1976