* * *Шчэ не журуся я па харастве,Якое параскрадваюць маршчыны.Смуткую: без мяне мае сцяжыныМарнеюць па пяску і па траве.Па мураве, па камені, вадзеМной не адкрыты свет мяне гукае,І з немагчымасцю ўсё не звыкаю,Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе.Пакуль яе не абарве няўзнак,Мне столькі трэба зведаць і пабачыцьЛюдзей у працы, весялосці, плачы,Каб зразумець, што так, а што не так,Што не па-людску складваю ў жыцці.Падчас і па чужых краях журуся,А хопіць і куточка Беларусі,Каб цэлы век свой да яе ісці.1977* * *Адна...Яна яшчэ здалёк відна:На выгарбку, вятрам усім адкрытым,Стаіць сухая, чорная сасна,Як даўкі сімвал тлену і нябыту.Ні дрэўца, ані кусціка —ВаколКрыжы ды цёмны камень надмагілля.Ды сухастоіна, нібы дракон3 вычварна пакручастым мёртвым крыллем...Так давялося на вяку саснеБыць сведкай толькі гора ды няшчасця,Што сіл няма ўжо ні зазелянецьХоць голькаю адной,Ні ўпасці.1977СКАРГА ДЗІКАЙ ЯБЛЫНІЯ у сад хачу!У той прасторны сад,Дэ.е вішанна, і яблычна, і грушна, —Мне тут, на ўзмежку вольным гэтым,Душна.Мне млосна ад прасторы навакол,Між быльнягу учэпістага стыну:Там,Блізкай дзе няма душы, —Пустыня.Я у сад хачу!Я клопату хачу!Бязглузда ж усыпаць пладамі вецце,Каб іх стаптаў,Каб змарнаваў іхВецер.Я ў сад хачу!1977ДЗЕВЯТАЕ МАЯДоўга цень на долю падаў,Я свой ясны дзень шукала, —А яго закалыхалаНочна белым голлі саду.Ледзь шчакой крануся вецця —Абсыпаюць цветам промні.Як цябе, глыбока помню:Мірамгэта ўсё завецца...1977* * *Той краёчак даляглядуІ дагэтуль прад вачыма:Дзве ляцеліаблачыныПа краёчку далягляду!Паасобку,Ды суладна,Так напеўна,Так парыўна,Побач, поруч,Неадрыўнаад краёчка далягляду!Незліянае адзінства,Блізкасці, і меж улада,І нятоеная радасць —На краёчку далягляду!Разам —І падмен не трэба!Роднасць —І даволі платы!На краёчку далягляду —Ў самым сэрцы свайго неба!1977РОДНАСЦЬПадумаць толькі, што нас падзяляла...Ты ж быў у маім лёсе!Ды цяперТакое адчуванне, што не зналаНіколі я сапрауднага цябе.Падумаць толькі...Спела столькі часуПрыхільнага сяброуства цеплыня,Каб раптам натуральна так пачаусяАдлік інакшы новым нашым дням.Усё, жыло падспудна што, употай,Цяпер лунае, за вітком віток.Няпэуны сумсвядомай стаў маркотай,І радасць адшукала свой выток.Падумаць толькі: мне тыне прысніўся, —Іначайяк бы стацца так магло,Што страхнабыў акрэсленыя рысыІ явуспадзяванне набыло,Што знойдзе чалавек, чаго шукае,Пакуль,пакутай моцная,расцеІ ў сэрцы прага роднасці людскаяНе саступае месцапустаце.1977
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги