* * *Кажы ласкавыя мне словы,Дары пяшчоту мне сваю,І прызабудуся вяснова,На ўскрайку шчасця пастаю...Хай хоць на момант ашукаюІ немагчымасць, і бяду,Так хораша і нечаканаВакол мезенца абвяду!І сіл прыбудзе мне нанова,Прад непапраўнасцю ўстаю, —Кажы ласкавыя мне словы,Дары пяшчоту мне сваю.Не ўсё збываецца, і, мусіць,Пара змірыцца з гэтым нам.Але пакуль душа не хлусіць,Што песня ты ў мяне — адна,Мая апора і аслонаУ безнадзеі на краю —Кажы ласкавыя мне словы,Дары пяшчоту мне сваю.1977* * *Панянькавала за свой век нямалаМар, і памкненняў, і жаданняў я,А заклінаю так, як заклінала:Хай беражэ цябе любоў мая.Заступіць хай усе шляхі-дарогіЛюбой нягодзе і любой слаце,Каб, як хваробы, роспачнай знямогіНіколі не спазнаў твой доўгі дзень.Якім ты ёсць і стаць якім гатовы, —Хай светлай будзе лёсу каляя! —Ад злой няўдачы, ад ліхой намовыХай беражэ цябе любоў мая.За сэнс высокі, што жыццё займела,За мойвясёлкаю замкнёны круг,Дажджынкай шызай ці сняжынкай белайЯ прыпаду к табе і паўтару:Дзе б ты ні быў, якой бы ні была яІ кім бы для цябе ні стала я, —Хай над табою ластаўкай крыляе,Хай беражэ цябе любоў мая.1977* * *...Успрымаць, як цуд, што я жыву,Чую галасы бацькоў і руні;Са здзіўленнем дзён маіх дратвуПазнаваць у расспяваных струнах;Дзівавацца каменю й лістку,Дзівавацца кораню й дажджынцы;Зноў адчуць, што я на валаскуНад прадоннем спеленых дажынкаў;Ведаць пэўна, што рука тваяМне не дасць аб камяні разбіцца.Як магло са мной такое збыцца?!Дзівавацца гэтаму ўдвая...1978* * *Так доўга чалавек глядзеў пад ногі,Навобмацак шукаючы дарог,Нібы ў пачатку даў сабе зарокНідзе не спатыкнуцца, покі змога.Якім пакутным быў няроўны крок!..А зоры так зіхцелі над разлогай!..І ўскінуў горда галаву нябога:«Ад бед сябе я тут не абярог.Быў я пакорны. Вырас нецярплівы.Даволі плазаваць пад зорнай злівай:3 самое зоркі дом сабе зраблю!»І ўладна з гэткай сілаю шчымлівайНаблізіў зоры да сябе!.. ШчаслівыЦі будзе ён,пакінуўшы Зямлю?..1978СТУДНЯ

Уладзіміру Андрэевічу Калесніку

Піць.Не толькі вуснам.Сэрцу піць.Кожны сам сваю капае студню.Дзе ж мая крынічка спіць?Важкі, вязкі глей далоні студзіць.Піць.Каб не адной.Яшчэ кагось,Шчэ адну хоцьБлізкую мне душуНапаіць з калодзежа майго.Да крынічкі я дабрацца мушу!Уздыхну, шчаслівая, тады,Праз гады дарогу пацалую,Прыпаду да ломкае йады,Смагу наталюI... засмуткую.1978
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги