ПЕРШЫ СНЕГНад даляглядам вечар устае,У шыбы вецер апантана ляскае,І снег, і снег, як спозненая ласка!...I гэтак жа, як ласка, растае.Яшчэ лісты самотныя гараць,Яшчэ не ўся трава ў зіму ўмарожана.Не гавары са мной неасцярожна,Пяшчотай выпадковаю не рань.На недавер мне сіл яшчэ стае.Не веснавосць з вясёлкавымі краскамі —А снег, а снег, як спозненая ласка,І гэтак жа, як ласка, растае...1976ТЫБыў.І не было.Пры выпадковых,Неназолістых спатканнях зрэдзьБестурботна ападалі словы3 доляю ні радаваць, ні грэць.Быў.І не было.Не бачна воку,Як карэнне дастае з зямліПад ільдамі, камянямі сокі,Каб у дрэвапесню лета ўліць.Дзёрзка выбухнула лістота —Твая пяшчота.Што яна шукала ў маім лёсе?Сцверджання?Бунтоўнай праваты?Што шукала — ці знайсці ўдалося?Быў.І не было.І раптам — ТЫ!..1976* * *«Палюбі мяне! Палюбі мяне...» —Прашаптаў і асек дыханне...Хістанулася раннеУ расчыненым насцеж акне,Скаланулася да глыбіньНа пагоду свежа і золка...«Палюбі мяне, палюбі!..» —Трапятнулі зраселыя зёлкі.Голас хутка мацнеў і рос,І ўжо там, дзе яснелі далі, —«Палюбі!..» —Светлякі бярозНеба звон загайдалі!Ты, як промень, прыціхлы быў,А над нашым асмяглым летам —Страсны голас планеты:«Палюбі!.. Палюбі!..»1976* * *Як мне прывыкнуць да самой сябе,Цяперашняй, невызначальна новай?Адкуль,3 якой неспасцігальнай сховыІ рухі гэтыя мае, і словы?У рос пытаюся —Яны маўчаць.У зор пытаюся —Яны маўчаць.А прыйдзеш ты,Запознены, здарожаны,Шапне крывінка кожная:«Харошы мой!..»Пратрубіць безагляднасць раскавана!Як мне прывыкнуць да сябе —Каханай?У рос пытаюся —Яны маўчаць.У зор пытаюся —Яны маўчаць.А ты ўсміхаешся шчасліва...1976* * *— Дзе завязваюцца ветры,Тыя,Што прыносяць буруУ чалавечую душу?— У пустынях адзіноты.1976БЯЗЛАДНАЯ РАЗМОВАПагаварыць з табою трэба мне,А я пакутна падбіраю словы:Зусім дзяўчынка ты ў маіх вачах,А я ў тваіх чытаю столькі болю...Як недарэчна, што душы мудрэць,Мужнець ёй толькі ад рубцоў уласных,І раны, што скрывавілі мяне,Цябе не ўберагуць ад ран тваіх.Паслухай, сёння, калі што й скажу,І прыгадаю пачуццё, якоеАбразай падсякалі, як з абрэза,Не думай, што цябе хачу суцешыцьПадобнасцю людскіх перажыванняў:Не ўсцешыла б мяне бяда чужая,Хай і ў мінулым гэтая бяда.Цяпер, калі па валасах маіхУсё натхнёней чыркае галубкаКрылом з’інела-белым,Я хачуУпэўніцца, ці гэтак, бы ў юнацтве,Да новых ран маё гатова сэрца...1977
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги