Лёня - гэта сын Сашк╕ Ялев╕ча. Лёню стольк╕ ж гадо╝, што ╕ маёй дачцэ, яны вучацца ╝ адным класе. Ялев╕чы жывуць у прыватным сектары праз квартал ад майго дома. Сем'ям╕ мы не сябруем - крый Божа! - аднак Лёня часцяком прыходз╕ць да нас у двор, ╕ яны з Алесяй гуляюць ля пад'езда. Мне гэта не падабаецца, бо Лёня мяне палохае. Не магу сказаць дакладна, што канкрэтна з ╕м не так. Н╕як╕х адх╕лення╝ у разв╕цц╕ ён не мае, са школьнай праграмай спра╝ляецца, прынамс╕, наста╝н╕ца на яго не скардз╕цца. Але ╝сё ро╝на ╝ ╕м адчуваецца штосьц╕ хварав╕тае, ненармальнае. Мажл╕ва, мяне бянтэжаць дз╕╝ныя ма╝кл╕васць ╕ замкнутасць, зус╕м нетыповыя для яго аднагодка╝. Ён скрытны ╕ дз╕кл╕вы, з зацкаваным поз╕ркам ╕ панурым выразам твару - н╕кол╕ не засмяецца, не ╝см╕хнецца нават. Са мной Лёня амаль не разма╝ляе. Убачы╝шы мяне, ён невыразна цэдз╕ць скрозь зубы: 'здрасце...' ╕ тут жа адварочваецца. Ён наогул шарахаецца ад дарослых, пазбягае глядзець ╕м у вочы. Сва╕х аднагодка╝ ён таксама цураецца. У яго ╕ сябро╝-то няма. Затое з Алесяй яму неяк удаецца паразумецца. З ёй Лёня разма╝ляе. Мабыць, нават занадта многа. Потым Алеся з дз╕цячай непасрэднасцю перадае мне змест гэтых размо╝. Шчыра кажучы, ад яе аповеда╝ у мяне валасы ╝стаюць дыбарам. Памятаю, як аднойчы за сняданкам Алеся, сербану╝шы какавы з кубка, сказала так будзённа, н╕бы гаворка ╕шла пра надвор'е: 'А Лёне╝ тата заб╕╝ маму!' Я закашлялася, папярхну╝шыся кавай, ╕ паспешл╕ва перавяла размову на ╕ншую тэму.
Чутк╕ пра тое, што Сашка Ялев╕ч заб╕╝ сваю жонку, гулял╕ па гарадку ╝жо да╝но. Маха╝чане люб╕л╕ папляткарыць на гэтую тэму - як водз╕цца, у сябе на кухнях ╕ вядома, не ╝ прысутнасц╕ дзяцей. Г╕сторыя сапра╝ды была цёмная. Чатыры гады таму Аксанка, Сашкава жонка, пасл╕знулася ╝ перадпако╕, упала ╕ выцялася галавой аб край печы, атрыма╝шы тра╝мы, несумяшчальныя з жыццём. Потым вялося следства, ╕ Сашка праходз╕╝ гало╝ным падазраваным па гэтай справе. Вось тады ╕ аб'яв╕лася гэта Марта Ялев╕ч. Сашкава сястра, уладальн╕ца аграсядз╕бы "Крыштальны ра╝чук", што ╝ дваццац╕ к╕ламетрах ад Махов╕шча. Эфектная жанчына. За сорак пяць ёй ужо, але выглядае гадо╝ на дзесяць маладзейшай - з шыко╝най ф╕гурай, валасам╕ чорным╕, як крыло вароны, ╕ гладк╕м тварам без адз╕най зморшчынк╕. Пэ╝на, на касметолага╝ ╕ ф╕тнес-трэнера╝ грошай не шкадуе. ╤ апранаецца, як ад куцюр'е - дзелавыя гарн╕туры са спадн╕цай ╕ жакец╕кам, туфл╕ на абцас╕ках. Б╕знес-вуман. Марта прыехала на чорным джыпе, вял╕зным, як танк, ╕ адразу нак╕равалася ╝ выканкам да 'начальства'.
- Да сябе на сядз╕бу ╕х запрас╕ла, адпачыць, - казала потым мая суседка баба Надзя. Яна была з тых самых усюды╕сных бабулек, што сядзяць на лавачцы ля пад'езда ╕ валодаюць ╕нфармацыяй пра ╝сё ╕ пра ╝с╕х. - Яны ╝с╕м выканкамам туды паехал╕... Ну, можа не ╝с╕м, але той самы дакладна бы╝, Валерка мой яго бачы╝.
Валерка, зяць бабы Надз╕, напярэдадн╕ ездз╕╝ на ровары ╝ вёску, на хрэсьб╕ны да сваяко╝. Вярта╝ся дадому ён позна ноччу, ╕ каб зрэзаць шлях, паеха╝ па дарожцы па╝з 'Крыштальны ра╝чук'. Каля аграсядз╕бы ён за╝важы╝ 'таго самага', з выканкаму. Так бы мов╕ць, без гальштука. Дакладней, ╝ адным сподн╕м. 'Той самы' стая╝ па пояс у дэкараты╝ным ста╝ку сярод ружовых гарлачыка╝ ╕ задра╝шы галаву да по╝н╕, рагата╝, як шаленец. Валерка тады ц╕хенька збочы╝ з дарог╕ ╕ паеха╝ на╝прост цераз лужок, ад граху далей. Ну, адпачывае чалавек, навошта зам╕наць?
А крым╕нальную справу, па якой праходз╕╝ Сашка Ялев╕ч, не╝забаве закрыл╕, сп╕са╝шы ╝сё на няшчасны выпадак. Сашка бы╝ прызнаны нев╕наватым. 'Адкуп╕л╕ся', казал╕ маха╝чане. Усе разумел╕, што справа тут не чыстая. Сашку ╝ нашым гарадку ведал╕ занадта добра. Гэты чалавек бы╝ здольны на што за╝годна, ╕ на забойства таксама.
Яго празмерная жорсткасць выяв╕лася яшчэ ╝ войску, дзе ён служы╝ у званн╕ ц╕ то старшыны, ц╕ то прапаршчыка. Сашку адправ╕л╕ ╝ адста╝ку з 'во╝чым б╕летам' пасля таго, як ён да па╝смерц╕ зб╕╝ шараго╝ца. На новую працу ён так ╕ не ╝ладкава╝ся. Пераб╕ва╝ся выпадковым╕ заробкам╕, чымсьц╕ прыгандлё╝ва╝ ╕ час ад часу 'зрыва╝ся', сыходзячы ╝ дз╕к╕я запо╕. Здавалася б, н╕чога асабл╕вага, мног╕я так жывуць. Вось тольк╕ п╕ць Сашку было нельга. Зус╕м. Ан╕ кропл╕. Ад адной тольк╕ чарк╕ у яго л╕таральна знас╕ла дах, ╕ ён по╝насцю губля╝ кантроль над сабой. Нябожчыца Аксанка пра гэта ведала, але трывала, шкадавала свайго Сашку. Апекавалася ╕м, як магла - хавала вып╕╝ку, сачыла, каб ён не дакрана╝ся да пляшк╕. Скончылася ╝сё вельм╕ кепска - тра╝мам╕, несумяшчальным╕ з жыццём. Лёню было пяць гадо╝, кал╕ заг╕нула яго мац╕. Сашка сказа╝ следчым, што ╝ той дзень Лёня гасцява╝ у цётк╕ на аграсядз╕бе, ╕ Марта Ялев╕ч гэта пацвердз╕ла. Пэ╝на, абое хлус╕л╕, бо ╝ мяне мел╕ся ╕ншыя звестк╕. Лёня бы╝ дома. Ён стая╝ у перадпако╕ ╕ бачы╝, як бацьк╕ сварацца, а потым тата заб╕╝ маму. Аднойчы Лёня 'па-сакрэце' расказа╝ пра гэта Алес╕. ╤ нават паказа╝, як гэта было - ухап╕╝ яе ззаду за шыю ╕ кольк╕ разо╝ прыкла╝ ╕лбом аб выступ сцяны. Лёгенька. Проста каб паказаць, як татка заб╕ва╝ маму. Алесю гэта ╝раз╕ла.