Мая непрыязнасць да Сашк╕ распа╝сюджвалася ╕ на яго сына Лёню, хаця я разумела, што дз╕ця н╕ ╝ чым не в╕наватае. Падчас Сашкавых запоя╝ Лёня збяга╝ з дому ╕ дзе-небудзь хава╝ся, пакуль татка не працверазее. Кольк╕ разо╝ ён усё-тк╕ трапля╝ бацьку пад гарачую руку ╕ прыходз╕╝ у школу ╝ с╕няках. Усе гэта ведал╕, ды х╕ба дас╕ тут рады? У Сашк╕ ж так╕я заступн╕к╕, паспрабуй тольк╕ паскардз╕цца - адразу ╝ парашок сатруць, з'ядуць з граззю... Аднойчы Сашка нават паласну╝ Лёню нажом, бо з п'яных вачэй яму пачало трызн╕цца, быццам Лёня не яго сын, а пасланец пекла, прыйшо╝ па яго душачку.
- Дзядзька Саша яго хаце╝ у шыю пырнуць, але Лёня руку паспе╝ падстав╕ць. А дзядзька Саша потым сказа╝, што Лёня сам паран╕╝ся, з ровара ╝па╝, - гаварыла Алеся так нязмушана, быццам распавядала пра чарговую серыю сва╕х упадабаных 'Смяшарыка╝'. У мяне ж валасы на галаве варушыл╕ся ад жаху, ╕ я не ведала, як яе абаран╕ць, як пераканаць трымацца далей ад гэтых Ялев╕ча╝, ад усёй ╕х звар'яцелай сямейк╕.
2.
Развязка гэтай г╕сторы╕ атрымалася нагэтульк╕ дз╕кай, што нават цяпер успам╕ны аб ёй прымушаюць мяне скаланацца, ╕ нейкая частка маёй свядомасц╕ адма╝ляецца верыць, што ╝сё гэта адбылося на самай справе, а не было трызненнем або жахл╕вай мрояй. Таксама я пав╕нна сказаць, што сёння мне страшна сорамна за сваю былую чэрствасць ╕ маладушнасць... Але, зно╝-тк╕, давайце па парадку.
Той восеньск╕ вечар бы╝ самы звычайны. Я ╕шла дадому, сумленна адпрацава╝шы свае рэгламентаваныя 8 гадз╕н, ╕ ╝ абедзвюх руках цягнула важк╕я торбы - заскочыла па дарозе ╝ гастраном ╕ на сезонны рынак. Ранак выда╝ся пахмурны, пасля абеду ╝луп╕╝ абложны дождж, а я як на л╕ха не захап╕ла парасон ╕ сядзела на службе ╝ к╕слым настро╕, прадчуваючы, што прамокну да н╕тк╕ па дарозе дадому. Але на шчасце, пад вечар дождж пераста╝, ╕ засвяц╕ла скупое кастрычн╕цкае сонца. З прамытых нябёса╝ веяла спакоем ╕ прахалодай, па╝сюль бл╕шчал╕ лужыны, мокры асфальт пах дажджом ╕ морам, а жо╝клае л╕сце - ван╕ллю. Настрой мой значна палепша╝. Я крочыла павольна, дыхаючы на по╝ныя грудз╕ ╕ падста╝ляючы твар восеньскаму астыламу сонцу. Я ╝сё яшчэ здольная атрымл╕ваць асалоду ад жыцця, не гледзячы на тое, што я ня╝дачн╕ца, у мяне няма н╕ мужа, н╕ а╝то, ╕ у руках у мяне цяжк╕я клунк╕. Усё добра, жыццё цудо╝нае.
Ля пад'езда свайго дома я ╝гледзела Алесю ╕ Лёню. Урок╕ ╝ школе да╝но скончыл╕ся, ╕ яны, як часта бывала, гулял╕ ╝ двары. Тольк╕ гэтым разам гульня была дз╕╝ная - яны абое стаял╕ пасярод вел╕зарнай бруднай лужыны. Па шчыкалатк╕ ╝ вадзе. Балазе Алеська была ╝ гумовых боц╕ках, хаця з ран╕цы я адправ╕ла яе ╝ школу ╝ восеньск╕х чарав╕чках. Малайчынка, зайшла дадому ╕ пераабулася. Яна ╝ мяне наогул самастойнае дз╕ця. Лёня бы╝ у старых красо╝ках, як╕я даверху насёрбал╕ся вады, але ён не зважа╝. Ненармальны. Дзец╕ стаял╕ ╝ гразкай вадзе, як тыя чапл╕ ╝ балоце, ╕ п╕льна разглядал╕ нешта ╝ сябе пад нагам╕. Мяне яны не за╝важал╕. Падышо╝шы бл╕жэй, я ╝бачыла ╝ лужыне здохлую кошку. Мяркуючы па ╝с╕м, яна валялася тут ужо да╝но, мабыць, з ранку, а можа, ╕ з учарашняга дня. Адубелае цельца было ненатуральна выгнута ╕ аблеплена карычневай граззю, зл╕плая по╝сць стаяла тарчма. Пэ╝на, машына пераехала, падумала я. ╤ адразу ж абурылася нядбайнасц╕ нашых камунальных служба╝. ╤ куды тольк╕ глядзяць дворн╕к╕? ЖЭС? Ня╝жо н╕хто не ╝ стане прыбраць адсюль гэты рассадн╕к ╕нфекцы╕?..
Мая плынь думк╕ разам спын╕лася, кал╕ я ╝бачыла, што роб╕ць Лёня. Сх╕л╕╝шыся над мёртвай кошкай, ён пагладз╕╝ яе па адубелай сп╕не -ласкава ╕ без ценю г╕дл╕васц╕, як быццам жывёл╕нка была жывая. Алеся глядзела ╕ ╝см╕халася. Зразуме╝шы, што зараз яна зроб╕ць тое ж самае - нах╕л╕цца над лужынай ╕ пагладз╕ць дохлую кошку, я выпусц╕ла з рук торбы з прадуктам╕ ╕ к╕нулася да ╕х з ус╕х ног. 'Алеся! Алеся!'- крычала я. Яна аз╕рнулася. Я ╝бегла ╝ лужыну - у ма╕х туфлях тут жа захлюпала халодная жыжка - ╕ схап╕ла Алесю за руку.
- Алеся, ты ╝рок╕ зраб╕ла? Хуценька дадому! - я пацягнула яе да пад'езда.
- Ой, ну ма-а-м! Можна мы яшчэ трошачк╕ пагуляем? - заенчыла яна, уп╕раючыся.
- Хуценька! Без размо╝.
Я зап╕хнула яе ╝ пад'езд. Потым, вярну╝шыся, я падхап╕ла з зямл╕ свае клунк╕. У туфлях прац╕╝на чвякала - зараз прыйдзецца сушыць ╕х цэлыя сутк╕. Лёня па-ранейшаму стая╝ пасярод лужыны, у якой плавала дохлая кошка, ╕ глядзе╝ на мяне спадылба, ледзь не з нянав╕сцю. Праходзячы м╕ма ╕нсталяцы╕ з лебедзям╕ ╕ пальмам╕, я за╝важыла, што плюшавы мядзведзь-╕нвал╕д прамок наскрозь, яго с╕няя по╝сць набрыняла в╕льгаццю. Зламаны парасон яму не дапамог.