ВІЗІТНАЯ КАРТКАСпытаюцца: «Адкуль ты?Скуль ты родам?»I адкажу:— З палескай той раўніны,Якая з даледавіковых часаўПароднена і з доляй, і з нядоляй.О, нездарма яна, мая старонка,I Белым возерам глядзіць,Як вечнасць,I Чорным возерам глядзіць,Як памяць...Бярозаўшчына!Жылкаю блакітнайПульсуе Ясельда ў цябе на скроні.Вясёлыя гаі твае бярозавыяНітуюцца з барамі ды з дубровамі,Каб з травамі, імхамі, чаратаміНяўзнак на ўвесь зеленасвет Еўропы важыць.А ці ж не так і чалавечы лёс твойПанітаваны з лёсам чалавецтва,Мая Бярозаўшчына?!Колькі тысячДзяцей сваіх ахвяравала тыI землям іншым, і народам іншым!..I апыналіся бярозаўцы твае,Чарнявыя ды русыя,Натоўпам безаблічных бежанцаў ці эмігрантаў...Выдатна патраплялі змазалелыя іх рукіВыпешчваць каву на плантацыях Бразіліі,Вылузваць вугаль з нетраў Чылі,Выдойваць буйваліц у пампах Аргенціны,Вылоўваць жэмчуг у прадоннях Палінезіі...Але з гадамі выяўлялася, што з днаНядольнага туляння здабываўся іміАдным-адзіны скарб:Туга няшчаднаяПа крыку кнігаўкіНад лотацева-залатым разводдзем,Па аксамітных азярынах лёну сіняга,Па далікатнымБэзава-ружовым цвеце бульбы,Па васілёчку ў жыце ды буслянцы на страсе.Не адбалець такому болю.Шукалі хлеба на чужыне,Чужынцамі ж падцятая, падмятаяЗямля радзінная былаДля самых лепшых,Для адданейшых сыноў, дачок сваіхЗлавеснейшымКанцэнтрацыйным лагерам «Бяроза»:Як люта катавалі там, як праглі ўсмерціцьСамую думку, мару згаладалыхПра іх найсаладзейшы хлеб —Хлеб долі-воліНа прадзедамі тканым,Адбеленым ад глуму чорнага абрусеМатчынай мовы...Век не прыцьмець у памяці людскойНі Мальчы прамінулага стагоддзя,Засечанай да смерці бізунаміЗа бунт супроць улад;Ні расстраляным карнікамі ОсаўцамЗа тое, што найпершымі ў раёнеКалгасам выйшлі сустракаць вясну;Ні Здзітаву, вядомаму яшчэЎ часы Іпацьеўскага летапісу, сёння жБяссмертна ўслаўленаму Здзітаўскаю абаронай;Ні юнаму Белаазёрску,Што рукатворным сонейкам расцвіў,Каб не вярнуўся болей змрок былога.БярозаўшчынаЎмелі пастаяцьЗа гонар свой, за песеннае заўтра твае дзеці —Твае Альшэўскія ды Кутнікі, Труцькі,Вячоркі, Руцічы, ХвядчэніБарушкі, Коласы ды Салаўі,Іх мноства, нескароных,Хоць быліI ямішчы пры кляштары ў Бярозе,I ўрочышча Смалярка, і траншэіУтульналесай Броннае Гары,Дзе тысячамі гінулі бязвіннаСлавяне й неславяне,Дзе па-зверску«Звышчалавекі» нішчылі людзей.Яшчэ й цяперЗялёную травінку з тых мясцінПрыкусіш задуменна — й толькі потым,I толькі потым сцяміш, скуль ён, гэтыСаленаваты прысмак на губах...О ты, бяссмертны кругабег Жыцця!Ды шчасна ўсведамляць, што на Зямлі,Усюды, ўсюды, пад любым сузор'емА некалі ж ды выспее пара,Калі любое селішча людское,Як наша вёска Горыч,Збудзе горычІ назавецца Светачам нарэшце!Гляджу на жытнія разлогі кута роднагаІ думаю:Хай ясніцца Твой дзень,Хай непарушна мірным будзе небаНад шчырай працай і над адпачынкамДзяцей Тваіх неваявітых, працавітых,Хай зоркамі дастатку й харастваДамы іх свецяцца,Як свецяцца іх душы!Ім ёсць чым ганарыцца,Ёсць чым жыць, I што апець,I што яшчэ стварыць!1986
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги