СЯБРАМ

Я не ару, не сею і не жну,

як не праду, не тку і не будую.

Елісавета Баграна
Куды ні траплю — скрозь магу разлічвацьКалі не на свяцільнік — на лучынку,Як не на белы хлеб — хоць на скарынку,Як не на малако — хоць на ваду:Людскога клопату хаця б расінкуПаўсюль знайду.I не падлічваюць пры гэтым людзі,А што за гэту ласку ім прыбудзе.Я ж не ару, не сею і не жну я,I не праду, не тку і не будую —Выводжу толькі думкі на папас,Над словам праўды зболенай шчырую.Ці дарасту, ахвярнікі, да вас?1987I ТЫ — РАДЗІМАБашкірыя! Зноў раннія снягіІмкнуць з нябёсаў на твае разлогі,А ты зычліва сцелеш мне пад ногіКілім гасціннасці найдарагі.Башкірыя! Не бачыла яшчэНі гор-лясоў тваіх, ні Агідэлі[1],Ды ўжо мяне так шчодра абагрэліАгні твае ў імзе маіх начэй.Башкірыя! Калі яшчэ вяснаЗ яе магутнай, жыватворнай ласкай?!.Але цвіце дзівоснейшая краскаДушы тваёй, і мне цвіце яна!Услухваюся ў песню: о, як шматУ ёй журбы!.. Нібы ў бярозы ніцай...Башкірыя! Мы ўжо не чужаніцы.I ты — Радзіма. Дзякую. Рахмат.1985НЕ ТРЭБА ПЫТАЦЦАНе трэба пытацца, што можаЛюбоў наша, еднасць людская:Не ўсё ўзяць нам тут на аброжак,Вось справа якая.Ды ўсё ж узаемныя смуткіМы здольны хоць трошкі ўтаймоўваць —Пакуль не змялела ціхуткаСардэчная мова.Купаным у гэтым вытокуНайгодных людскіх парыванняў,I сам ён кладзецца пад крокі —Шлях да ратавання.1984МАТЫЛЁК

З прыватнага ліста

Нахалолі шыбы з ночы, затуманелі,Па-асенняму глядзяцца ў мокры сад.Не забавілася слота, хмурай паняюНа пачэсны самы просіцца пасад.З ёю жарты, з ёю сваркі - надарэмныя,Гаспадарліва шчыруе ад душы:Носіць жухлую лістоту абярэмкамі,Носіць суткамі дажджы ў гнілым кашы.Ды бывае - неба гляне так падсінена!І тады, нібы дзівосны госць здалёк,У акно, што па нагоду зноў расчынена,Трапятліва залятае матылёк.Ах ты, госць мой! Рэха лета - выпадковае!Аж вачам уласным веры не даю...Як жа хораша замовай каляроваюТы няўтульнасць заварожваеш маю!Матылёчак, летуценнейка дзіцячае...І лагодзяцца маршчынкі на ілбе,І шчэ гэтулькі пяшчоты нерастрачанай:Знік ты - я ж усё ўсміхаюся табе!..1984ОДА ДЗІВОСНА ПРЫГОЖАМУ ЧАЛАВЕКУ

Сымону

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги