Існуе ж хараство!.. Як на ікону,Так і глядзела б на цябе да скону,Не заўважаючы ваколля, часу -Ва ўладзе неўгаданейшага шчасцяНаяве анынуцца раптам сведкайГармоніі невераемнай гэткайДухоўнага і вонкавага, -мусіць,Такі адзіны ты на Беларусі!Бо цуд, каб часты быў, не зваўся б цудам.Відаць, ніколі з памяці не збудуПрадоннай, засяроджанае плыніЗ вачэй тваіх, нібы валошкі, сініх,Такіх сінюткіх - аж безабаронныхПры смолі валасоў рассераброных!Нібы крынічку, не стамлюся слухацьБянтэжлівасць усмешкі, годнасць рухаў,Усё тваё прыўкраснае аблічча,Сагрэтае, ажыўленае знічамДуш волелюбных нашага народу,Якім -ты - знак таго -не будзе зводу!1985* * *Я ўсё жыццё Цябе шукала,Гадамі йшла праз морак і праз боль,Як быццам верыла, як быццам знала,Што немінуча стрэнуся з Табой.Аж дзіўна, скуль было той веры браццаПры ўсведамленні: рады тут няма...Ды нешта ўсё загадвала: трымацца!Ды нешта цвердзіла ўсё: недарма!Я акіян тугі правеславала,Я тысячу пустынь перабрылаI тысячу надзей там пахавала.I вось — знайшла... Я ўсё ж Цябе знайшла?!О, толькі не пакінь, не адступіся!Пазнай мяне, прызнай, не абміні!Цяпер Ты ўсё мне: і мой дол, і высі, —Вясёлку свету белага вярні!Падломваюцца ад дарог калені,Вось-вось лісточкам сэрца абляціць, —Не адвярніся!..Больш з такім маленнемУжо няма мне да каго ісці.1985СТРАХ«Каханы мой!»А мне ты: «Не кляніся!»«Адзіны мой!»А ты: «Не прысягай!»О як ты, непаўторны мой, баішся,Што раптам страціш спознены свой май!..Табе ўсё роўна ўжо, што скажуць людзі —Адно самому б толькі не здрабнець, —Бо людзі перш апошляць ды асудзяць,Пакуль сумеюць нешта ўразумець.Каханы мой, о не, я не клянуся,Адзіны мой, не прысягаю я:Да вусцішнасці ж і сама баюся,Што згіне, быццам здань, вясна мая.Цалую распрамененыя вочы,Гарнуся ўсёй істотай пад крылоЎзаемнасці, якую не сурочыцьПрызнаннямі — ўсім ростаням назло!Ёсць толькі жыццяў нашых берагі...Саколік мой,Жаданы,Дарагі...1984ЛАСТАЎЧЫНЫ БЕРАГО гэта ззянне спадзявання,Што будзем, будзем разам мы,Што лета нашага каханняНавек нас выбавіць з зімы!..Як доўга, цяжка мы блукаліУ зглухлых, ледзяных снягах,Пакуль сябе не адшукаліНа ластаўчыных берагах.Яшчэ між намі яр абставін,Ды промень кладачкай пралёг,Каб мы перамаглі расстанне,Каб смутак знішчыць нас не змог.Парыў і чысціня ў паглядзе —Бяссмертны выклік небыццю.Не здрадзім, родны мой, не здрадзімВелікадушнаму жыццю!..1987