Ганна. Іншы раз думаеш, калі б кожнаму ў асобку помнік паставіць…
Ігнат (
Ганна. Дарагой, ой дарагой зямліцай у нас хлебец танны.
Ігнат (
Іван. Можа, не трэба, баця?..
Ігнат (амаль крычыць). Не трэба?.. (
Ганна. Нахазяйнічалі — глядзець моташна і паказваць сорамна.
Хазяінаў. Даруйце, але я не ўсё пакуль…
Ігнат. Спярша памянём, а пасля табе растлумачаць.
Ганна. Няхай ім усім свеціць вечная вечнасць. (
Арына. Як мы радаваліся першаму рудніку! Людзі ведалі, што вялікае калійнае прадпрыемства — гэта ў першую чаргу вялікі хлеб. А хто не радуецца хлебу?.. Прайшло дваццаць гадоў. У нас сёння і вялікая вытворчасць, і вялікі горад. Людзі сардэчна назвалі яго Любаградам. Але зазірніце сёння ў вочы гэтым людзям, і вы не прачытаеце ў іх радасці. Вы ўбачыце ў іх насцярожанасць і трывогу. (
Ігнат. «Я ввел вас в землю плодоносную, чтобы вы питались плодами ее и добром ее, а вы вошли и осквернили землю мою и добро ее сделали мерзостью». Ты думаеш, мы гэта самі прыдумалі?.. Прарок Іерэмія сказаў…
Хазяінаў. Ну, вы ведаеце, са сваімі прарокамі… І наогул, я не раіў бы…
Ганна. Канечне, не раіў бы…
Хазяінаў. І вам бы, мамаша, іншых паслухаць.
Ганна. Ты, зяцёк, вядома, сядзіш высока і плюеш далёка, але і мы не ў кут рылам. А тое, што ты паехаў шырокім возам па вузкай каляіне, усякаму відно.
Хазяінаў. Фёдар Максімавіч, можа, нам перанесці месца сустрэчы? І даруйце мне за ўсё, што тут адбываецца.
Ігнат. Зяцёк, мілы, ды не табе гэта сустрэча зусім. Мне — сустрэча, а табе засада. Натуральная засада. Гэты від бою мне часцей за ўсё ўдаваўся. На лабавую атаку ў мяне сёння сілы няма, а манеўры ўсякія — падходы, абходы ды абхваты — не па мне. Лоб у лоб люблю, і знянацку. І ты, камісар, даруй, што на маю засаду каля магілы нарваўся. Я і іншых нашых там падпільноўваў, але, на жаль, іншыя вельмі асцярожныя сталі. А я пры табе, камісар, некаторых спытаць хацеў: з чалавечым сумленнем жыць далей будзем ці з якім іншым?! Яны, відаць, толькі цябе яшчэ паважаюць і баяцца. Паверыш, Фёдар, ні ў бога, ні ў чорта не веру і паміраць толькі таму баюся, што спытаюць яны мяне (
Фёдар. Хто-небудзь ведаў раней, што брацкую магілу і курганы праглынула балота?
Ігнат (
Фёдар (
Ігнат. А ў яго пра жывых клопат: то хата ў мужыка ў апраметную правальваецца, то кароўнік калгасны на дзве палавіны разломваецца, то вуліца трэшчыну дае. Бабы з перапуду ўголас, а мужыкі ў бога, душу і ў дырэктара маць… А старшыня наш добры ды ўступчывы, усё па-добраму стараецца. І замест таго, каб, каму варта, мазгі выправіць, сялян байкамі супакойвае: нічога, маўляў, бабанькі, не трэба панікі — гэта ўсяго толькі зямля над выпрацаванымі шахтамі па навуцы асядае-апускаецца, паколькі прырода не церпіць пустаты. А як гэта прырода такога гаспадара-хазяіна, як мой зяцёк, церпіць, таго ён бабам растлумачыць не можа, паколькі сам не ведае.
Хазяінаў (
Ігнат (
Ганна. Дагарэла, зяцёк, свечачка да полачкі…
Хазяінаў. А такой прымаўкі вы не ведаеце: не памарыўшы пчол, мёду не дабудзеш?..
Шашаль. Брава!..