Іграюць «Волны Дуная»; усе ім падцягваюць; пасля — як падніманыя з месца невядомай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае ненатуральны — паўдзікі, пануры, рэшта — па адным пры кожным століку — сядзяць і глуха падпяваюць музыкам. Сам такжа круціцца; сгражнік сядзіць. Па колькі мінутах адчыняюцца ў шынку дзверы і два мужчыны ўцягваюць замёрзшую скасцянеўшую кабету; усе, не дагледзеўшы гэтага, час нейкі яшчэ круцяцца.

Шынкар (такжа не заўважыўшы спачатку)

Што гэта? Што? Святы Бог з вамі!Скуль вы з такою падарожнай?

1-ы мужчына (музыка і гульня ціхне)

Замерзла тутка пад вакнамі,Яшчэ к жыццю вярнуці можна.

2-і мужчына

Мы йшлі сюды шукаць начлегу —Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.

Шынкар

Нясіце снегу! Жывей снегу!Снег памагае ў разах гэтых.

Нехта з гасцей

Так, як нябожчыку палонка.

Усе абступаюцца каля замёрзшай і ўглядаюцца.

Стражнік (адскакваючы, як бы спужаўшыся)

Моя мамаша…

Сам (валячыся на калені над замёрзшай)

Мая жонка…Заслона

1910–1912

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги