Усе мімавольна паўтараюць апошнія дзве звароткі пад такт песні Сама. Пачынаецца напяванне без слоў, каторае паволі ўсільваецца ў нейкую жудка-сумную, прыдаўленую мелодыю, становіцца штораз ясней з чутнымі выразна словамі. Маўчыць толькі шынкар.

…Вырвалі шчасце, вырвалі вочы,Думы паганяць няславай;Сцежкі заслалі цемраю ночы,Рыюць у процьму канавы.Тутка мы п'яны, ах, п'яныВечным пракляццем сваім:Гоячы вечныя раны,Новыя раны тварым.*Вышай ці ніжай — цемра-пацёмкі:Ўсходу паходні не знаці.Продкі — ў магіле, ў путах — патомкі,3 намі, прад камі — бясхацце.Тут п'яны мы, як сляпыя,Слёзы з атрутаю п'ём,Помнячы петлі старыя,Новыя путы куём.*Рукі ў аковах, душы ў балоце,Зверства спраўляе каляды;Свіст гругановы целам калоце,Гадзіны сыкаюць здрадай…Тутка мы п'ём, не марудзім,Вечнай адданы кляцьбе:Даўніх праступкаў забудзем,К новым пад'юдзім сябе.*Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне —Б'ём таму ніжай паклоны,I ненавідзім так бескарысне,Як бескарысны усе нашы плёны.Тутка мы п'яны, ах, п'яны…Як сэрца ядам змяі.Тут, там нам праўда не знана —Хто мы: звярмі ці людзьмі?

Уваходзіць малады стражнік; шынкар паказвае яму месца пры 8-м, апошнім століку каля самага буфета. Песня зноў пераходзіць у нямы — без слоў — гул. Скора за стражнікам уваходзяць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі з гармонікам; як увайшлі, усе перасталі пець.

Колькі гасцей (разам)

Ціха! ўжо прыйшлі музыкі.

Музыкі садзяцца па левай старане ля дзвярэй і зводзяць скрыпку з гармонікам.

3 1-га століка

Як добра, што шынкар паклікаў…Зайграйце, толькі ж не фальшыва —Як суддзі, купленыя меддзю.

3 2-га століка

Няхай маланкай смык паедзе,А так свістуча, так ігрыва,Як куля, пушчаная ў птушку.

3 3-га століка

Як аплявухі, рэжце звонам;Гудзі гармошкай, як кадушкай,Як бізуном гудзе аконам.

3 4-га століка

Скрыпніце й скрыпкай, і гармошкай,А так піскуча, так прымерне,Як тыя ў фабрыках шасцерні.

3 5-га століка

Звініце, йграйце п'яна-звонка,Як шклянкі гэтыя і пляшкі,Каб аж забегалі мурашкі.

3 6-га століка

Звініце, як ноч гэта звоніць,—Як на змазоленай далоніЗвініць апошняя капейка.

Сам

Я чуў шмат лет таму жалейку…

Музыкі, глушачы далейшыя словы Сама, пачынаюць іграць «Ой-ра, ой-ра»; некаторыя з гасцей выкручваюць п'яна ў такт ігры за столікамі нагамі. Усе гамоняць і ў нос падпяваюць музыкам.

Сам (як музыкі перарвалі ігру)

А каб цяпер — «Волны Дунаю»…Дунай я часта ўспамінаю.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги