Канечна, мае голас ліра,Бы толькі слухалі вы шчыра.(Грае, манатонна напяваючы.)Ходзіць сцежкай-пуцявінайАд хаціны да хаціныЛірнік з лірай звонкаструннай,Паглядаючы ў свет сумна.Сонца потам палівае,Ноч жудою спавівае,Вецер світку рве і шчыпле,Снег у вочы смоллю сыпле.Сыпле ў вочы, як пасеі,Бараду яго развеяўНа старонкі на абедзве —Ён пляцецца ледзьве-ледзьве.Плечы горб гняце пахіла,Грудзі ўпалі, як магіла,Чуць-чуць ходзяць ходам ногіНа дарогу, то з дарогі.Ёмка ўжо трасуцца рукі:Многа мелі, знаць, дакукі;Толькі голас знае дзела —Дабываюць грудзі смела.Чуць ідзе, а звоніць з лірайНа старонкі на чатырыI старой, і новай песняйТак магуча, так балесне.А калі ж к нам змілаванне3 дальняй далі прыйдзе, гляне?Лад-парадак пазаводзіць,Думкі песняй асалодзіць?А калі ж к нам рыцар важныПрыплыве Дунаем з княжнай?Нас падыме, заахвоціцьК лепшай славе і рабоце?А калі ж к нам прыйдуць весці,Што пара усім засесціНа пачэсным на пасадзеЎ роднай долі, ў роднай радзе?А калі ж мы загуляемЗа вялікім караваем,Закалышамся каронайЛя дубровы ля зялёнай?А калі ж наклеплем косыНа чырвоныя на росы,Што палеткі сушаць нашы,—Хлеб людзям, а коням пашу?А калі ж пясняр вялікіНашай песняй пусціць клікіI гарой, і даліною,Дрогне небам і зямлёю?А калі ўсё гэта будзе?Дзе схавана, дзе марудзіць?Ходам ходзіць — не прыходзіць,А, здаецца, клічам годзіць…Клічам каняй на пагодуАд усходу да заходу,Молім, сеем рэчкай слёзыАд марозаў да марозаў;I нічога, а ўсё толькіПаганяюць больку болькі,Са старонкі левай, беднайМаладзік страчаем бледны.Ждуць пасеву горы, долы,Нашы нівы, нашы сёлы,Няма ж месца ад заломаАні ў полі, ані дома,Пакрывіла сцюжа хаты,Пазмятала стрэхі з латаў —Пазмятала, не спытала,Ў чыстым полі пахавала.3-пад глухога неба хмарыКветкі губяць на папары,Бор хістаюць векавечны,Дуб кладуць далоў няўсечны.Ўсё палошчуць і дрыгочуць;Хоць бы йшлі ўжо — йсці не хочуць.Хто прагоніць, хто ўбароне,Крыжам ляжа на загоне?За гарамі, за даламіДрэмле сонца наша з намі;Ночка ходзіць, не адходзіцьI сляпой савой заводзіць.Ад далёкіх, блізкіх ветраўНа жывых напала нетра,На забранай сенажаціСтогнуць дзеці, плача маці.Ані знаку агняцветаў,Праўды-маткі не шлюць светуЖыватворнаю крыніцайАд граніцы да граніцы.Лірнік Лазар ходзіць, плача,I ніхто яго не бача.Не прыходзіць змілаванне3 важнай весцю ў добрым стане.