1-я русалка (як раней)

Мо татуля сівы?..

2-я русалка (таксама)

Мо стары князь, мой муж,Ка мне йдзе — як жывы?..

Усе тры (разам)

Ну, ў кусты, хто куды!Хай жа йдзе маладзец,Пакуль блуду ягоНе надыдзе канец.

(Разбягаюцца.)

Сам (разглядаючыся)

Не слеп я, здаецца,Здаецца, не п'ян, —Зноў гэтае месца,Той самы курган.І ногі прысталі,І хочацца спаць,А сцежкі, чым далей —Не знаць і не знаць.Ці кінуў хто ўрокіУ кожны тут кут,Ці ведзьмы ўнарокіМяне водзяць тут.Так шумы пужаюць,Чуць што дзе дрыгне;А дома чакаюцьДаўно ўжо мяне.Гоп! гоп! Не чуваці,Адказу няма.Ой, пушча, Ой, маці,Ты зводзіш здарма!Жартуеш здарма ты,Наслаўшы ламоў!Я траплю дахаты,Я траплю дамоў!

(Ідзе далей.)

Русалкі(выбегшы, разам)

І не наш, і нічый, —Так сабе чалавек.

1-я русалка

Для спачынку ямуЯ прыдумала лек.

2-я русалка

І мне ведама ўжо.

3-я русалка

Знаю я. Як не знаць?

Усе тры (разам)

Вось тут, на кургане,Яго ўложым мы спаць.

(Чапляюцца зноў валасамі за сукі і калышуцца.)

Ха-ха-ха! Сёння ўжоЁн не выйдзе адсюль.Гу-ля-ля, гу-тта-та!Гу-та-та, гу-та-туль!

1-я русалка

Ах, успомніла яСваё ўлетку жыццё;Пільнавала тадыЯ за вёскай жытцо.Ужо спелы былі,Як адзін, каласкі;Вецер іх калыхаўВось так, так на бакі.Ласкаталі так мнеЯны твар, валасы;Ласкатала іх яАд расы да расы.Пільнавала іх я;Ажно раз, нада днёмК ім кабета ідзе,Проста йдзе з фартухом.Вочы ўпаўшы ў яе,Не вясёла яна,І худая уся —Косць ды скура адна.Як прыйшла, ды скубельКаласкі так мае,І адзін за другімУ фартух, як свае.А я шась! а я ў смех!Зняў кабеціну страх.Ды наўцёкі адтуль,Толькі чула я — ах!Развязаўся фартух,А яна ўсё бяжыць,І рассеяла такКаласкі па мяжы.Ах, як смешна было!Як смяялася я!Гу-ля-ля, гу-та-та!Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе тры (разам)

Ах, як смешна было!Ну, яна, ну, сям'я!Гу-ля-ля, гу-та-та!Гу-та-та, гу-ля-ля!

2-я русалка (адчэпліваецца і садзіцца пад дзеравам)

Ўжо нядаўна было;Пільнавала ў аўсеТак я грушу адну, —Бач, хлапца к ёй нясе.Абарваны такі,Адно зрэб'е на ім;Босы быў і усімТросся целам худым.Як да йгрушы дабег,А ўжо быў на ёй плод,Зірнуў, плюнуў ў руку, —І на йгрушу, як кот.Як да верху далез,Давай дзіч тую рвацьІ за пазуху ўсёНапіхаці, хаваць.А я тут галінкойПа камлі грушы хлоп!Ды вось як: сучком трэсь —(Паказвае.)Зляцеў хлопец, як сноп.Летучы, зачапіўКашулёнаю сук,І з-за пазухі ўсеГрушы кучай стук-стук!Не збіраў, паляцеў —Уцякаў, як быў дуж.А я ў хохат, у смехІ з хлапца, і з ігруш.Ах, як смешна было!Як смяялася я!Гу-ля-ля, гу-та-та!Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе тры (разам)

Ах, як смешна было!Ну, яна, ну, сям'я!Гу-ля-ля, гу-та-та!Гу-та-та, гу-ля-ля!
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги