1-я русалка(нагінаецца і ўглядаецца на Сама)
Ах, прыгожы які!2-я русалка(як і першая)
І які малады!3-я русалка(таксама)
І чаго ж, і наштоЗаблудзіў аж сюды?1-я русалка
Як ён люба злажыўРучкі пад галаву!2-я русалка
Як снапок, гэтак лёгТут на мох, на траву!3-я русалка
Сам сябе усягоУ клубочак сагнуў;Як адпаўшы лісток,Як нябожчык, заснуў.Усе тры (разам)
Ха-ха-ха! як лісток,Як нябожчык, заснуў!2-я русалка
Цяпер сядзем пры ім,Як тры кветкі ў акне;Ціха так, каб не знаў, —Ні на яве, ні ў сне.1-я русалка
І навеем яму,Пакуль сонца зірне,Казку долі яго.2-я і 3-я русалкі(разам)
Што?1-я русалка
Сон на кургане.Усе тры (разам)
Гу-ля-ля, гу-та-та!Пакуль сонца зірне,Загадаем ямуСніці на кургане.Садзяцца: дзве — наабапал — у галаве, адна — у нагах. Ціха, жаласліва пяюць; шум лесу зліваецца з іх песняй.
Спі, наш міленькі саколік,Госць наш не званы, не сланы!Дням пагубляў ты даўно лікДолі сваёй неспыняны.Мы над табою, мы — цені,Поля і лесу начніцы, —Казкай павеўнай асенімДумкі твае злыбядніцы.Гу-та-та, гу-ля-ля!Думкі твае злыбядніцы.Спі, наш міленькі… НікомуГэткага сну не ссылалі:Будзеш ту дома, за домам,Будзеш ты бліжай і далей;Сокалам вольным па свецеБудуць павевы насіці;Вогнікі ўгледзіш на цвеце, —Будуць табе іх гасіці.Гу-та-та, гу-ля-ля!Будуць табе іх гасіці…Спі, наш міленькі… ДалёкаНеба глухога світанне;Будзе нялёгка, нялёгка,Покі дзень новы настане.Мы цябе тутка атулімЛаскай сваёю і песняй,Песняю — лю-лі, ой, лю-лі!Гэтак панадна, уцешна.Гу-та-та, гу-ля-ля!Гэтак панадна, уцешна…Спі, наш міленькі!.. Вы, сосны,Елкі, дубы і асіны,Кіньце шумеці жалосна,Пейце вясёлай часінай.Выгляні, месяц бяляны,Светач ад веку да веку;Сведкаю будзь неабманнайГэтагу сну чалавека.Гу-та-та, гу-ля-ля!Сведкаю будзь неабманнайГэтагу сну чалавека.Пад канец песні падбліжаецца з аднаго боку воўк, а з другога — ліс і аподаль на задніх лапах садзяцца; паміж іх падымаецца да палавіны гадзіна і глядзіць у бок спячага; з-пад лазовага куста высоўваецца заяц і разглядаецца. З апошнімі словамі русалчынай песні паволі апускаецца заслона.
II. На замчышчы
Ноч. Старое замчышча ці так сабе палац — калісь, знаць, важны — сягоння напаўразвалены. На гзымсах паўзрасталі палын і крапіва; каля сцен дзікія ружы і акацыі памяшаліся з лазой і непрыветліва шалясцяць. Вокны і дзверы ўсе наглуха забіты тоўстымі яловымі дошкамі. Ганак (дзе і рэч адбываецца) каменны, на шасці слупах — па тры з кожнага боку. Пусткай, гніллём і зніштажэннем вее з усяго замчышча.
Сам (падцікаецца к парадным дзвярам з тапаром у руках)