3-я русалка(адчэпліваецца і снуе па кургане)

Ах, і здарыўся мнеТакжа сёлета смех.Пільнавала лажка,дзе быў блізка начлег.Траўка ладна ужоАд зямлі адышлаІ панаднай былаДля каня, для вала.Меў на воку яе,Як хто толькі зірнуў;Аж смяльчак раз адзінТак яе не мінуў.Ночкай цёмна было,Як на дне у вадзе;Хмары месяц звялі,Зоркі такжа нідзе.Я ў травіцы сяджу,Бачу: нейкі бядакНа худзенькім каніПадцікаецца так.Сядзіць конна, а ўвесь,Як асіна, дрыжыць;Падабраўся к лажку,Як сава, ўкруг глядзіць.Конь пыпаў да травыІ са смакам скубе;Вельмі голадзен быў —А я шась так сабе!(Паказвае.)А конь скок! ды наўцёкУва ўсе капыты.А яздок аб зямлю…Ўстаў, паплёўся ў кусты.Адну толькі нагу,Як калеку, валок,А я ў хохат, у смех…Такі смешны быў скок.

Усе тры (разам)

Ах, як смешна было!Ну, яна, ну, сям'я!Гу-ля-ля, гу-та-та!Гу-та-та, гу-ля-ля!

1-я русалка

Але ж дзе, але дзеГэты наш маладзён?

2-я русалка

Мы тут пелі сабе,А на сцежку ўзбрыў ён.

3-я русалка

Не яму пуцінуЎ гэтай пушчы знайсці.

Усе тры (разам)

Пушча наша для нас —Яе нашы пуці.

2-я русалка

А каб пэўна было,Пашукаць трэба нам.

Усе тры(разам)

Пашукаць, паглядзецьТам і тут, тут і там!

(Разбягаюцца.)

1-я русалка(па хвілі варочаецца)

Ха-ха-ха! блудзе ўсё, —разглядае кусткі;З рук і ног кроў цячэ,Сумны, бледны такі.

3-я русалка (выбягаючы)

Ха-ха-ха! блудзе ўсё.то аб пень, то аб лом.І на неба глядзіць,Як бы там яго дом.

2-я русалка (выбягае)

Ха-ха-ха! блудзе ўсё,З сучкоў знакі кладзе,Каб другі раз не йсці,Перайшоў ужо дзе.

Усе тры (разам)

Прыйдзе, прыйдзе сюды,Хоць бы млеў, хоць бы чэз,І засне, ах, засне,Як бы ноч, як бы лес.

1-я русалка

Стойце! Чую трэск я.

2-я русалка

Ўжо ідзе.

3-я русалка

Ах, як кот!

Усе тры(разам)

А цяпер хто куды!Песні ў ход! Чары ў ход!

Разбягаюцца, толькі зблізу чуваць з трох бакоў іхны смех і «гу-ля-ля, гу-та-та».

Сам (змучыўся, чуць ідзе)

Ўжо змогся саўсім я,Змагла мяне цьма,А сцежкі-пуцінкіНяма як няма!Спаткаў і ваўка ўжо —Зуб ляскаў аб зуб;Сава праляцелаІ села на дуб.З-за пня выбег заяцІ ў гушчу пабег, —А гэткі быў белы,Як вапна, як снег.Лізнула гадзюкаХвастом каля ног,Пабегла і недзеСхавалася ў мох.Ах, болей хадзіць, такБлудзіць не магу!..І сон не астаўсяСабой у даўгу.Пара адпачыці,дыхнуці пара,Хутчэй мо на небеУзойдзе зара.(Садзіцца на кургане.)Ах, як тут выгодна! —Узгор, як пакой —Мох, лісце, чарнобыль, —Лес над галавой.Ах, ах, як жа слаўнаТут можна заснуць!(Прыслухоўваецца.)А ўсё нейкі шорахЯк чуць, так і чуць…(Відам салавее.)Ох, муцяцца думкі,Павекі — як звон!..Хацінка… сямейка…Ах, сон, ты мой сон!..

(Засыпае.

Русалкі выходзяць з укрыцця.)

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги