За ноч пасівела зямляI шэрань лугі прысаліла,А сосны здаюцца здаляУкрытыя срэбраным пылам.Нбыта яшчэ нe зіма,А далеч у ціхай трывозе,I восень выходзіць самаПа гулкай настылай дарозе.Настала чакання пара,Спавітае сэрца ў кунегу,Запахла пад вечар з двараІскрынкамі першага снегу.Нябачная легла мяжаНа стыку сустрэч i расстанняў,Павольна знікае імжа,I снег на світанні растане,Нa сцежках лісты зашумяцьСамотных дубоў i акацый,А мне б перайсці цераз гацьI новай вясны дачакацца.ПЕРАД ЗАСЛОНАЙУсе мы трошачкі артысты,I роля ў кожнага свая.То абы-як, а то ўрачыстаІграў сябе самога я.З усіх няма цяжэйшай ролі,Бо не хапае з неба зорI не падказвае ніколіЖыццё — суровы рэжысёр.Кім толькі я не быў на сцэне,Каго я толькі не іграў?То быў узнёслы летуценнік,То ўваскрасаў, то паміраў,Рамэо быў, Шыльёнскім вязнем,Адолець Гамлета хацеў,Ды, збіўшыся на першым сказе,У апраметную зляцеў,I зала адказала свістамНa непрадбачаны правал.Відаць, заўсёды быць статыстамМой горкі лёс ці ідэал.Ніхто не заўважаў старанняДа зморы i да забыцця,Калі гайдаўся я на граніСапраўднай смерці i жыцця.Іграў я ўмела, то няўмела,Бывалі спады i напал,Пакуль душа не пасівелаI не наблізіўся фінал.Знялі фанерныя калоны,Скруцілі заднікі ў рулон.Вось-вось апусціцца заслона...I я выходжу на паклон.* * *Калі б перапісаць на чыставікМаё жыццё i ўнесці карэктывы,Магчыма, мой наступнік ці двайнікЛічыў бы, што ён вольны i шчаслівы.Закрэсліваю тыдні i гады,A ў ix — недаравальныя пралікі,I пакідаюць у душы слядыМаленькі грэх i грэх вялікі.Хоць сам знарок ніколі не грашыў,I грэшных думак не было ніколі,А страт маіх i час не заглушыўI мне дасюль папрокам вочы коле.Я распінаю кожны дзень сябе,Гатовы пасадзіць душу за краты,Бо памяць неадольная дзяўбе,Што сам перад сабою вінаваты.Я здатны захапляцца навіной,Часова ўзняцца нават на узвышша,З пралікамі змірыцца i з віной,А вось жыццё ніхто не перапіша.ДОЎГАЕ РЭХАЯ адзін каля вогнішча ў полі,Толькі іскры мігцяць i мігцяць,То знікаюць у дыме паволі,То да зор таямнічых ляцяць.Я адзін. Толькі вецер трывожнаУ ракітніку голым гудзе,Можа, ў полі зблудзіў падарожныI дарогу не знойдзе нідзе.Я гукаю, i доўгае рэхаУ асенняе поле плыве,То замоўкне, то зноў нa пацехуАзавецца самотнай саве.Я адзін каля вогнішча ноччу,Толькі ўласны гайдаецца цень.Я на зоры гляджу i прарочуЯсны ранак i сонечны дзень.ТРЭБА ЖЫЦЬ
Перейти на страницу:

Похожие книги