Я быў, i неаднойчы, на тым свецеI не праліў ніводнае слязы,Калі мяне адвозілі ў карэцеРэаніматары аж тры разы.I аніяк не вымаліць ратункуАмаль што на смяротным рубяжы.Як ні круці — выцягвайся у стрункуI нерухома дзень i ноч ляжы.Не ўпэўнены, жывы ці нежывы я,Вяду з кашчаваю каргою доўгі торгI прад'яўляю на жыццё правы я,Яна ж ласкава запрашае ў морг.А я ўпінаюся, кажу: «Чакаюць дзеціДаўно мяне ў пакойчыку пустым»—I пераконваю, што i на гэтым свецеНіколечкі не горай, чым на тым.А смерць дае прывабную параду,Што буду я ляжаць, нібыта туз,I што мяне па трэцяму разрадуЎ каміннай залі адпяе Саюз.Маю анкету ўзяўшы за аснову,Адолеўшы начальніцкі цяжар,На паніхідзе па паперцы словаПрамовіць кансультант ці сакратар.Не, любая кашчавая, не трэбаАгітаваць. I як ты ні хваліТой свет. Замест спакою небаМне даспадобы неспакой Зямлі.I не тлумі мне болей галаву:Я тройчы паміраў — аднойчы пажыву.* * *На скрыжаванні раніцы i ночыНе аціхае неадольны больI зноў пакуты новыя прарочыцьI на старыя раны сыпле соль.Пякельны боль маланкаю забліскаў,Гатовы скінуць з вышыні ў пралёт.Не ўратавацца мне, бо самы блізкіПрабіць гатовы сэрца навылет.ПАПЯРЭДЖАННЕНепагодныя дні. Hi прасвету, ні сонца,Толькі вецер гудзе i гудзе увушшу,I пякельным туманам нябачаны стронцыйРаз'ядае істоту маю i душу.Я ніколькі наступнай вайны не баюся,Не, у атамным пекле Зямля не згарыць,Не дрыжу перад будучай бойкай у скрусе,Бо ніхто i нікога не зможа скарыць.Хоць не будзе вайны, не ўзарвуцца ракеты,А жыццё не ўратуе ніхто i нідзе:Смерць ідзе па Зямлі, выбіраючы мэтыУ паветры, на сушы, у мёртвай вадзе.Мы патруцім сябе радыяцыяй, газам,Выесць вочы i душы настылыя дым.Смерць нячутна ідзе, каб не згінулі разам,A знікалі павольна адзін за адным.У нябыт адыходзяць счарнелыя пушчы,Самагубствам канчаюць маржы i кіты.Акіяны i рэкі дзівак невідушчыВынішчае ў прыпадку сваёй слепаты.За мільёны гадоў не здалелі скалечыцьТак Зямлю, як яе пакалечылі мы.I сябе i яе давялі да галечы,А яна ўсё маўчыць, як цярплівы нямы.А каб мела язык, як яна б закрычала:«Пашкадуйце, няшчасныя, хоць бы сябе.Ці не бачыце вы, што «вучонасці» джалаI бяздумная пыха ўсё жывое заб'е.Знікнуць людзі i рэкі, салавей адспявае,I, магчыма, з галактык убачаць здаля,Як павольна плыве, у Сусвеце нямая,У адвечнай жалобе пустая Зямля».Уратуйце Зямлю, апантаныя людзі.Можа, шчасце хоць вашым прапраўнукам будзе!* * *