Не падглядай праз шчыліну ў дзвярахМае расчараванні i пакуты.Ад позірку твайго калоціць страх,Добразычлівец мой з абліччам Юды.Мяне ты больш ужо не прадасіЗа грош, за срэбранік, за паўчырвонца.Як ні старайся, рады не дасіI ў змроку не схаваешся ад сонца.Я ведаю — не адзінокі ты,Увішны i актыўны ўсюды.Здаецца некаму, што ты святы,Добразычлівец мой з абліччам Юды.САТЛЕЛЫЯ ЛІСТЫТвае лісты прапахлі лесамI пылам жытняе красы,Крутое рошчыны замесамI кропляю скупой слязы.А я паміж радкоў чытаю,Чаго не папісала ты,Бо я не той i ты не тая,Адны ранейшыя — лістыЗ далёкай нашай маладосці,З тае вясны, з тае зімы,Калі не крыўды i ні злосціЯшчэ не разумелі мы.Пытальнікі, шматкроп'і, кропкі,Паперы колішняй памерI почырк дробны i таропкіМяне хвалююць i цяпер.Лісты, сатлелыя на зломах,Сyxi, збялелы васілёкI слабы пах лясоў знаёмыхХвалююць i цяпер здалёк.Гартаю ў апусцелай хацеЗ лістамі даўнія гады,I нельга дараваць, што страціўТвой адрас i твае сляды.Куды, каму цяпер напішашДаўно запознены адказ?I надалёка тая ціша,Калі ніхто не ўспомніць нас.БЕЛАЯ НОЧДарога, быццам з алебастры,У лёгкай шэрані сады,На шыбах — папараць i астры,A ў небе — месяц малады,Аздоблены ружовым кругамУ цёмна-сіняй цішыні,У мітульзе, за дальнім лугам,Гараць халодныя агні.То прывідным, то воўчым вокамЗнікаюць, каб ізноў зайграць,То знічкай упадуць звысоку,То ў стылым снезе дагараць.Такая бездань нада мною,Сузор'і неба замялі...Мне ўсё здаецца навіною,А я — пясчынка на Зямлі.БЫВАЙДагарае захад, дагарае,Зелянее на лугах туман,Дзе ж ты, азавіся, дарагая,—Даўняя надзея i падман.Нашыя дарогі разышлісяНа мяжы сумлення i маны.Дзе ж ты, дарагая, азавісяЗ прывіднай далёкай даўніны.Нас ніхто ніколі не пачуе,Мы знікаем, як начны туман.Дагарае захад, i хачу яХоць у сне убачыць тонкі стан.Юнаю, іскрыстаю прыснісяI мяне ні ў чым не дакарай.Калі ж ты жывая, азавіся,Каб было каму сказаць «Бывай».НА АПОШНЯЙ ВЯРСЦЕПозні мой вечар, як ціхая восень:Долу злятаюць лісты.Гэта — пара i жніва, i дакосінКаля апошняй вярсты.Сонца заходзіць, плыве павуціна,Ціха i пуста ў палях,I на змярканні журбой жураўлінайМлечны гайдаецца Шлях.Дзе мая радасць? Дзе маё гора?Дзе мая папараць-кветка цвіце?Можа, калісьці, а можа, учораЗвяла яна на апошняй вярсце.Не адшукаў яе, не дачакаўся.Падаюць восенню зоры часцей.Як ні гукаю, не дагукаўсяШчасця свайго на апошняй вярсце.ЖАДАННЕ