Мне семдзесят пяць,А здаецца, учораМне людзі прысвоіліТытул селькора,Я ў вецер i ў стыньПрабіваўся па снезе,Каб лямпу хутчэйЗасвяціць у лікбезе.Да поўначы тамЗасядалі камбеды,I «Мы — не рабы»,—Паўтаралі кабеты,А потым у МенскуНа беразе рэчкіВясной бушаваліСтудэнцкія спрэчкі.Мы вершы чыталіЗ агульнае згоды,Ды пільна за наміСачылі сексоты,Каб нас паздавацьУ калматыя лапы,Што рукі круціліI гналі ў этапы.Я верыў, што будуцьНе вечна нягоды,Што Праўду здабудзем,I ўжо назаўсёды.Дажыў, дачакаўсяЖаданае волі,Каб гора не ведаўНіхто i ніколі.Мае жураўліУзнімаюцца клінам,А я ix прашу:«Пачакайце хві-лі-ну!»СТРАШНЫ СУДМне сніўся страшны суд.О, як падсудных многа —Святых i праведныхI грэшных пазнаю,I перад мудрым i суровым БогамI я навыцяжку стаю.Ён перагортвае мае дасьеI робіць на палях паметкі.Калоціць страх, калі усеЗ'явіліся пакрыўджаныя сведкі.Былы хлапчук стаў барадатым дзедамI сведчыць, што ў пару пякельных зімЯ сто гадоў назад сваім абедамНе здагадаўся падзяліцца з ім.I следчы колішні, хоць выгнаны з пасады,Гатоў згнаіць усіх да аднаго,Бо праз мяне за «превышенье» ўладыНа гэты свет адправілі яго.Глытаюць зарубежныя таблеткі,Бо смеласці i моцы не стае,Упартыя разгневаныя сведкі —Даўнейшыя каханыя мае,Амаль шкілеты колішніх дзяўчынакДаводзяць Богу, што мая вінаУ тым, што ўзяў надоўга адпачынакI жонкаю не стала ні адна.А каб тады яны мяне засекліI ўбачылі, як ноччу павяліI у якім я апынуўся пекле,Такога б кавалера праклялі.А вось дрыжыць ссівелы выпівоха,Над ім гайдаюцца i неба, i Зямля.Ён папракае i мяне i Бога,Што на пахмелку не далі рубля.Юнак абвінавачвае ў няўвазе,Бо не пусціў «у паэтычны клан».Я запісаць прашу, што ў кожным сказеЁн — безнадзейны графаман.Прашу, нарэшце, злітавацца: «Божа,Я з пекла выскачыў, дык пеклам не карай,А твой прысуд, магчыма, дапаможаI мне пуцёўку выпрасіць у рай».Хвалююся, i веру, i не веру —Прысуд падпісаны. Малі ці не малі...Ды раптам нехта адчыняе дзверы.Прачнуўся. О, як добра на Зямлі!НА ГЭТЫМ СВЕЦЕ
Перейти на страницу:

Похожие книги