Ламаем галаву: як i чамуУ нас ускрэслі Грозны i СкуратаўI за турмою ставілі турму,Каб ліодзі неба бачылі з-за кратаў.На дыбу Грозны ворагаў валок,Баярам сек свавольныя галовы,Саджаў сваіх халопаў на калокI падкарочваў языкі за слова.Цераз стагоддзі ў грыдніцу ўступіўЛюцейшы кат у мяккіх ботахI ціха i таемна затапіўКрывёй сумленных тундру i балота.Адданыя заплечнікі ягоЛічылі геніем, надзеяй свету,Ды ўсе пападалі да аднагоНад кулямі аслеплых пісталетаў.А мы маўчалі... Не маўчалі, не —Спявалі гімны ў будзень i у святыI гінулі ў калымскай старане,Не ведаючы ўсе злачынствы ката.Цвярозым розумам ніяк не зразумець,Навошта і ў каго была патрэбаМільёны лепшых выпраўляць на смерць,Што аж стагналі i Зямля i Неба.Свяціліся палацы на касцях,На вечнай мерзлаце раслі кварталы,Нявольнікі вялі на Поўнач шлях,А ix сляды завея замятала.Знікалі за адваламі яны,Хоць i не быў ніводзін вінаваты,Затое атрымалі ардэны«За поспехі» бязлітасныя каты.Што ж адбывалася? — Ніяк не зразумець.Радзіма — гонар наш i гора наша.А як нам жыць? Пра што нам пець?Сумленная Гісторыя адкажа.ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ
Сябрам-паэтам
Мы як умелі, так хлусіліПра новы ўзлёт увышынюI па рэдакцыях насіліСваю дзяжурную хлусню.Нягоднікам складалі гімны,Зладзеяў славілі ў свой час,А шлях ужо крывава-дымныБыў наканованы для нас.Сурова дом глядзеў пахмуры,I енкі чуліся часцей,A ўверсе маці на скульптурыПяшчотна гладзіла дзяцей.I нас сяржанты абдымалі,Заткнуўшы кляпамі раты,Наводліў білі i ламаліСуставы, рэбры i хрыбты.I кідалі ізноў за краты,Саджалі голых на калкі,А ноччу везлі ў КурапатыТрэніраваныя стралкі.Тупыя каты толькі ноччуЖыццё укарачалі нам...А як цяпер глядзяць у вочыЯны i дочкам, i сынам?З нас мала хто прыйшоў дадомуЗ бясконцай лютае зімы,I не адзін паэт вядомыЗамоўк на трасах Калымы.Ад крыўды я дасюль нямею,Што не гудуць па ix званыI што сказаць пра ўсё не ўмеюТак, як сказаць маглі яны.Данос дарэмна нехта строчыць,Каб зноў заткнулі кляпам рот.Не-е! Праўда нам адкрыла вочыI выпрастала ў поўны рост.Звароту больш ужо не будзеУ той, даўно пракляты год,Калі людзьмі пастануць людзі,Народам стане наш народ,Калі замучаных мільёнаў,Што толькі вызваліла смерць,На чорным мармуры імёныI ў сэрцах будуць палымнець.МАЙМУ СУДДЗЮ