Я добра памятаю нэп.Відаць, у ім была патрэба,Бо кожны еў уласны хлебI сёе-тое меў да хлеба.Трызніў зямлёю з веку ў векЗмарнелы, стузаны галечай,Абрабаваны чалавек,Што марна гнуў худыя плечы.I вось, з вінтоўкаю ў рукахЁн біўся за «Зямлю сялянам».Нарэшце пры бальшавікахЁн сам сабе зрабіўся панам:Меў па гектару на душуI шчыраваў зімой i летам,A ў вольны час масціў шашу,Каб толькі дагадзіць Саветам.За тыдзень сена стагаваў,За тыдзень зжаў авёс i жыта,Бацькам i цешчы памагаў,Бо столькі гора перажыта,Бо ўвесну сам з усімі пух.Цяпер быў хлеб i скварка ў хаце,Зямля дагледжана, як пух,Hi купіны — на сенажаці.З тых пор усё пайшло на ладI на сяле, i ў цэлым свеце.I збожжа на казённы складІшло па ленінскім дэкрэце.Дабро уласным мазалёмЗа тры гады было нажыта,I з рымарам, i з кавалёмРасплачваўся араты жытам.А што на рынку ўтаргаваў,З гасцінцамі прывозіў жонцы,З зямлі работай вымагаўХлеб i надзейныя чырвонцы.Суседзі ў складчыну купіцьСабе наважылі жняярку,Бо не адважваліся піцьЗ вяселля да хаўтураў чарку.Ніхто не раіў, не вучыў,Калі i як араць i сеяць,Бо сам быў здатны i ўначыУсё намалаціць i звеяць.Ён зроду золку не праспаў,Як прасыпалі недарэкі,I чыстым зернем засыпаўДзяржавы i свае засекі.Купляў у краме пакрысеПаркаль, i хамуты, i ўтулкі,I елі ў горадзе усеТварог, скароміну i булкі.Ды гром ударыў над сялом,Хоць кідайся жыўцом у пельку:Настаў «Вялікі пералом» —I абагулілі зямельку.Як жыць, загадваў правадыр,I пры яго падтрымцыБясплатна ехалі ў СібірНавечна «нехацімцы».Яны усё жыццё ў даўгуЗ апошняй будуць сілыВаліць i карчаваць тайгуДа самае магілы.Усё i з хаты, i з двараАбагульнялі цугам,A ў голага гаспадараЗастаўся цэп ды пуга.Цапільна шашаль патачыў,Няма ў хляве нічога,А пугай брыгадзір вучыўI паганяў самога.Чыталі лекцыі штодняПра догляд гаспадаркі,A брыгадзір i старшыняЧасцей глядзелі ў чаркі.На ix раўняліся касцы,Камбайнеры, шафёры,I аграномы, i пісцыГлушылі горкай гора.Хто мужыком ні кіраваўБез жаднае патрэбы?Хто для сябе ні вырываўI хлеба, i да хлеба?Сябе калгаснік дакараў,Што не хапала сродак,Хоць ён i сеяў, i араў,А сам карміўся з сотак.Ніхто не зразумее з нас,Hi сейбіт, ні араты,Чаму каторы год калгасДзяржаве вінаваты,Чаму разбегліся сыныЗ сяла ад маці з татамI абыходзяцца яныМізэрнаю зарплатай?А бацька, скручаны, стары,Больш не прыпнуты страхам,Есць хлеб да гэтае парыСвой, ды з заморскім пахам.Магчыма, трэба новы нэпПа мудрых запаветах,Каб есці свой уласпы хлебI зноў карміць паўсвета.А ЁН ЯШЧЭ ЖЫВЫ
Перейти на страницу:

Похожие книги