Яго аж двойчы пахавалі,Яго мільёны пракляліI ўсе сумленныя назваліСтрашнейшым катам на зямлі.А Ён хітруе, што нябожчык,Прыкінуўся, што нежывы,Яго жалезных крокаў пошчакСкаваў i волю, i правы.Крадком Ён запаўзае ў душыI непрыкметна ў ix жыве,Усе жывыя думкі душыцьУ петрывалай галаве.Ён бліскае крывавым вокам,I пасміхаецца, i рад,Што нехта не зусім далёкіЯго выкопвае загадI так, як ён, жывое душыць,Слабейшых кідае па дол,Святы агонь у сэрцах тушыць,Бо сняцца «ворагі» наўкол.З запырсканых крывёю кратаў,З прабітай кожнай галавыАд Калымы да КурапатаўГучыць, што ён яшчэ жывы.Каб толькі не зрабіць праліку,Каб болей не было пагроз,Каб у маленькім i ў вялікімЁн больш ніколі не ўваскрос.Пільнуйцеся, адзінаверцы,I выкрасліце назаўждыЗ душы, свядомасці і сэрцаЯго крывавыя сляды,Бо день яго яшчэ не сцёртыI шлях дыміцца крыжавы,Таму трывожна, што i мёртвыЁн недзе, ў некага жывы.УВАГАШто ж, адмантуліў дваццадь год,I ўсе знялі артыкулы,Ды не растаў пагарды лёд,I ў вочы пальцам тыкалі,Сцвярджалі голасна адны,Другія ціха трэнькалі:«Не, не саджалі без віны,Была, хоць i маленькая.Мяне ж, напрыклад, не ўзялі,Бо быў, як шкельца, чысценькі,А ix адразу замялі,Бо на-цыя-на-ліс-ці-кі.Не, не мацёрыя няхай,Ды не заплюшчвай вока,На ix прэтэнзіі начхайI не пускай высока.Рэа-білі-тацы-ю сваюХай берагуць на памяць,А што ім спуску не даю,Як след няхай уцямяць.Hi граматы, ні ардэныНяхай ім i не сняцца,Не дачакаюцца яныСалідных публікацый.Мы ж, як i дваццаць год назад,Правераныя змалку,Калі хто вякне неўпапад,Ізноў накінем чалку».Так «прывячалі» часам нас,Як пасынкаў адпетых,I душы бэсцілі не разУ гулкіх кабінетах.Ківалі стрымана сябры,Заўсёды асцярожныя,А ты, нібыта конь стары,Быў путамі стрыножаныI асцярожненька ступаўСярод найбольш увішных,Усім дарогу саступаўI заставаўся ў «іншых».Я нешта ўсё ж паспеў зрабіць,Прыйшоўшы з дзікай замеці,Мне ўзнагарод не зарабіць...Застацца б толькі ў памяці.ВЯРТАННЕ
Перейти на страницу:

Похожие книги