Васіль Сымоныч Карпік,Ну, як жывецца вам?Ці атрымалі карпаI балычка з тых крам,Што ў тупіках схаваны,Без шыльдаў i вітрынДля важных i абраныхЧыноў i велічынь?Вас кормяць за заслугі,За тое, што з турмыЗагналі нават другаУ шахты Калымы.Наркома i салдата,Мужчын, дзяцей i баб,Hi ў чым не вінаватых,Пагналі на этап.Яны з апошпяй сілы,Дзе толькі мох расце,Дайшлі ўсе да магілыУ вечнай мерзлаце.Акружаных «увагай»У той пякельны годЗаместа саркафагаўСкаваў крыштальны лёд.А вы ізноў судзіліСумленных без віны,—Начальству дагадзілі,Каб гінулі яныУ сцюжу на навале,У змроку нематы,На Волга-Дон канале,У шахтах Варкуты.А вы, нічым не мечаны,Звычайны едачок,Скажыце, чалавечынайНе пахне балычок?I не хавайце вочы,Відаць, хто вы такі...Скажыце, вас уночыНе будзяць мерцвякі?КОЛІШНІ СТРАХУранні, ўдзень i па начахНа люднай вуліцы i домаНязводны страх, някучы страхУ скронях б'ецца метраномам,Да долу хіліць галаву,Душу, як смоўж, зацята смокча.Дзіўлюся, як яшчэ жыву,I кожны дзень бяду прарочу,Лаўлю уважлівы паглядЗнаёмых мне i незнаемых,Адказваю ўсё неўпапад,Раблю за промахамі промах.Начамі абмінае сон,Дрыжу, калі рыпіць масніца,Здаецца, ціха ходзіць ЁнI зноў пад раніцу прысніцца.Машына недзе загудзе,Магчыма, «хуткай дапамогі»,Дрыжу, хоць i ніхто не йдзе,Апроч нязводнае трывогі.Хоць зроду не было віны,Малю, каб i мяне забралі,Паставілі хоць да сцяны,Абы вар'яцтвам не каралі.Дрыжалі ўсе да аднаго,Пакуль вялікім Ён здаваўся,Бо ўсе баяліся Яго,А Ён адзін усіх баяўся.ПРА НЭП I ПРА ХЛЕБ

(Успаміны сведкі)

Перейти на страницу:

Похожие книги