***Б.І.Чысты кобальт прамытага неба –трое сутак iшлi ўжо дажджы.Гонiць, гонiць – пазбыцца, знаць, трэба,–друз аблокаў да нейкай мяжы.I табе было неяк маркотна –ўсё крадком паглядала ў акно:след на шыбе ад кроплi самотнайтак знiкомы!.. Прапаў – заплыло...А скажу я табе: неаднойчыяшчэ будзе прычына тузе!Хмар прыгнаў буйны вецер-малойчык –зноў iмжыць i гняце пакрысе...Дык бярэм хоць на сёння з сабойгэты белы на сiнiм прыбой!ЧАТЫРЫ НАКIДЫ1Дзе ты, дзiўны час навальнiц?Лiсце ў скрусе ўсцiлае дол.Поўнi той не спаткае ноч,ночы той нi шукаць, нi знайсцi...2За расчыненым насцеж акномсупакойваўся ўзбуджаны гром.Кроплi з цёмнага скочваў лiста.Адганяў – не жадала душа! –мiтуслiвы, роспачны рой:хай сумненнi ляцяць стараной!Цi ж не бачаць? Нябёсаў агоньхай iх спалiць, ратуючы ўстронь!3...Зразумець – не змагла! Назаўжды,стрымгалоў, вужом пад лаўжы,пад усмешкай – лязом зiхацiць! –ўсё нямее i ў прорву ляцiць!Пад насмешкай – ўжо словам сышла! –чорнай роспачы выспець пара!..Як жа будзе? Цi можна сцярпець?!Бездань неба. Месяца медзь.4Сёння так спакойна аб тым,што ў той час блюзнерствам было б!Не спяшай прыняць варажбуцёмнай ночы, поўнi, дажджу...