***М.М.Ш.Праясняецца... Шчырыя словыўжо ледзь чутна сыходзяць з губ.Над сінеючай шапкай дубровыкрохкі месяц – спілованы круг.Цішыня. Адзіночыя кропліпаглынае бясследна зямля.Дабрыду, усё роўна прамоклічаравікі яшчэ да дня...Ні жаданняў, ні даўняй трывогі:не паспець!..– І халодзячы жах –толькі ветах, ліхтарчык убогі,скупавата... Ды мох на ствалах.Вечар, вечар! Такі нечаканы...А, бадай, і найлепшы ў жыцці...І, вядома – найлепшы ў жыцці...***Без весткі прапаўшаму...Чыстаю вохрай, глуха-чырвонай,ціха сплывае з медзі ствалана мох збуялы, на звонка-зялёны,ды ўжо счарнелы тут, ля камля.Захад крывавіць... Ірве назаўсёдыдня залатую, жывую шчэ ніць.О недарэчнасць – успомніць з нагодыаб тым, што мёртвым ужо не баліць!... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ...Кропляў пякучых бег безупынны.Бой аціхае... Ці трачу я слых?..Зноў прыбывае сумнай ажыны,сунічак сумных... дзеля жывых...***Без весткі прапаўшамуЛагчына, груд... Алешнік, як нядоля,брыдзе, здарожаны... спыніўся. Назаўжды.Струменіць неба хвалямі нудына здратаванае жалезам поле.... Як цяжка паміраць! Чужынца крок,смех. І цурчыць – на нашым полі бою!Зямля, расстацца я не мог з табою,і выстаяў. Ды сіл... устаць не змог...Ні вечароў, ні раніц больш не будзе,счарнелі ліпы роднага сяла...І чырвань канюшыны заплялазямлёй мае прыдушаныя грудзі.І тысячы над галавою зор –асколкі памяці – ірвуць прастор...
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги