Ціха і непрыкметна падыходзіць Жанчына, якая заходзіла ў пакой следчых.

Жанчына. Добрай раніцы вам, Іван Дамінікавіч! А гэта, відаць, мама ваша?

Янка Купала (крыху здзіўлена). Так.

Жанчына. Не здзіўляйцеся, што я вас, можна сказаць, высачыла. У ДПУ вас убачыла, ну і пайшла следам. Хацела на прызбе пасядзець, пакуль паспіце, а вы, бачу, не кладзецеся…

Бянігна Іванаўна (вельмі добразычліва). А што ты хацела ў такую рань, мая ластаўка?

Жанчына. У вочы сыну вашаму паглядзець хацела. (Падыходзіць бліжэй да Янкі Купалы.)

Янка Купала (крыху разгублена). Як паглядзець? Навошта?..

Жанчына. Папытацца, як гэта вы, наш гонар, сумленне народа, наш Янка Купала, на абраз якога мы цяпер молімся, як на Бога некалі, здрадзіў нам у ліхую гадзіну?!

Янка Купала (усхвалявана ўстае). Даруйце, нешта я вас не разумею…

Жанчына. А што тут не разумець? Паэт наш народны, абаронца бедных і пакрыўджаных, да Рапапорта па начах бегае і даносіць не толькі на сваіх сяброў-таварышаў, але і на людзей простых.

Бянігна Іванаўна (абурана). Што гэта ты, галуба, нясеш?!

Янка Купала. Сапраўды, што гэта вы?..

Жанчына. Не, гэта не я, гэта вы шпіён і даносчык! Паэт-ваўкалака! Я гляджу вам у вочы і пытаюся: як жа вы так у той самы час, як мы ратуем іншых і паміраем самі разам з імі… Ды што цяпер казаць?.. Я толькі хацела паглядзець вам у вочы перад тым, як праклясці…

Бянігна Іванаўна (узмаліўшыся). Божухна, што яна кажа?..

Янка Купала. Хто вы?..

Жанчына. Жанчына, маці, удава. Служба ў Рапапорта давяла майго мужа да самазабойства… А цяпер яны сваякоў і мяне цягаюць…

Янка Купала (са страхам). У яго прозвішча не Каваль?

Жанчына. Не, у яго было іншае прозвішча.

Святло нечакана згасае. А потым асвятляецца толькі прасцэніум.

Кузняцоў і Каваль праносяць на насілках непрытомнага Янку Купалу. Следам ідзе Уладзіслава Францаўна.

Святло паволі згасае. Асвятляецца постаць Бянігны Іванаўны. Яна моліцца, узняўшы рукі да неба.

Бянігна Іванаўна. Малюся табе, Божа наш, раба Твайго Івана, сыночка майго Яначку баляшчага наведай міласцю Тваёй, даруй яму ўсякія саграшэнні вольныя і нявольныя. Госпадзі, гаючую Тваю сілу з нябёсаў пашлі, датыкніся цела яго пашкоджанага, пагасі агнявіцу, утаймуй немач яго, паднімі яго ад ложа азлаблення, даруй яго Царкве Тваёй, тварашча волю Тваю. Памілуй і ўратуй яго, Божа наш, і Табе славу шлём, Айцу і Сыну і Святому Духу, зараз і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.

Святло паволі згасае.

<p>Дзея трэцяя</p><p>VII</p>

Кабінет Гея. Гаспадар з люлькаю паволі ходзіць туды-сюды. Тут жа знаходзіцца і Лукаш Бэндэ.

Бэндэ (чытае з аркуша). «…На літаратурную ніву я ўступіў у 1905 г., надрукаваўшы свой першы верш «Мужык». Мэта, якую я ставіў перад сваёй паэтычнай творчасцю, гэта было паказаць у мастацкай форме ўсю беднату, цемнату, нядолю і падняволле батрацтва і бедняка беларускае вёскі. Але, пачаўшы з 1908 г., у часы самае чорнае рэакцыі, працаваць у «Нашай Ніве», я падпаў пад уплыў нашаніўскага дробнабуржуазнага і кулацкага нацыяналістычнага адраджанізму, захапіўся гэтымі адраджэнскімі ідэямі нацыянал-дэмакратычнай дзяржаўнасці і пачаў іх адбіваць у сваёй далейшай творчасці, апяваючы, як нешта цэлае, пазакласавае, беларускі «народ», ідэалізуючы ў некаторых сваіх творах гістарычнае мінулае, значыцца, феадальна-паншчыннае Беларусі, зацямняючы гэтым самым клясавую сутнасць сацыяльнае і нацыянальнае барацьбы за вызваленне…»

Гей (незадаволена, нават злосна). Вы что, товарищ Бэндэ, под копирку штампуете эти отречения?!

Бэндэ (разгублена). Як — пад капірку?..

Гей. Что Коласу, что Игнатовскому, что Купале!.. Одно и то же.

Бэндэ. А вы павесьце Купалу з Коласам на адной перакладзіне, дык адзін аднаго не перацягне.

Гей. Разве что…

Бэндэ. З «Нашай Нівы» і да сёння наздра ў наздру ідуць інаходцы…

Гей. Да-а?..

Бэндэ. I не сумнявайцеся! Кожнаму дурню вядома, што яны…

У кабінет урываецца ўзрушаны і разгневаны Рапапорт.

Рапапорт (амаль крычыць). Выйдите отсюда прочь, Бэндэ!

Бэндэ вылятае з кабінета.

Провокатор! Контра! Сволочь недорезанная! С ним по-человечески, а он на тот свет улепетнуть хотел…

З’яўляецца перапалоханы Бэндэ.

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги