Кузняцоў. Ты куда?!
Ксёндз. Да хворага…
Кузняцоў. Не положено!
Ксёндз. На споведзь…
Кузняцоў. Не положено.
Ксёндз. А вось гэта ўжо не вам вырашаць. (
Кузняцоў. Убирайся, опиум, покуда цел!
Янка Купала (
Кузняцоў. Не имею права. При исполнении я.
Ксёндз. Не забывай, грэшны, што ты стаіш перад чалавекам, які зусім нядаўна вярнуўся з таго свету.
Кузняцоў. Ну и что?!
Ты, черная гнида!..
Янка Купала (
Кузняцоў (
Ксёндз. Тады выйдзі і папільнуй каля дзвярэй, каб ніхто не перашкодзіў.
Кузняцоў (
Ксёндз. Аб здароўі я паклапачуся…
Добрага вам дня, Іван Дамінікавіч…
Янка Купала. Мінуліся мае добрыя дні, ойча. Мінуліся. Памерці во хацеў, ды не здолеў. Можа, таму, што без споведзі, без саборавання.
Ксёндз. Грахі адпускаць я вам пасля буду. А найперш пакармлю. Маці ваша, Бянігна Іванаўна, дужа прасіла. Журу прыгатавала. Нікога ж гіцлі не пушчаюць. (
Янка Купала. Адкрый жаба рот — поп кашы дасць…
Ксёндз. Ксёндз, васпане… Ксёндз будзе казаць казанне, а грэшны будзе слухаць і хоць крышачку есці. Маці дужа прасіла…
Янка Купала. А ці варта?..
Ксёндз. Думаю, варта… Самі бачыце. Іван Дамінікавіч, што нарабілі, пераступіўшы запавет Божы — не забі…
Янка Купала (
Ксёндз. А Гасподзь наш Ісус Хрыстос вучыць: «Вы чулі — сказана: хто заб’е — падлягае суду». Яшчэ адну лыжачку, даражэнькі…
Янка Купала (
Ксёндз. I не дадзім. Цяпер ужо не дадзім… А безнадзейнасць ёсць адчай. (
Янка Купала. Цяпер ужо і заключыліся і закрыліся, ойча… А жыццё згубіла мэту… Дараваць сабе не магу, што тае начы не вытрымаў болю і застагнаў. Ці ж такога сабачага жыцця чакалі нашы людзі і сам я ад вялікай рэвалюцыі?..
Ксёндз. Яшчэ лыжачку… а ў палітыку я не ўмешваюся. Царква аддзелена ад дзяржавы, а школа і навука ад царквы. А вы, шаноўны паэта, пра людзей, сябе і рэвалюцыю думаючы, на Бога забыліся.
Янка Купала. А чаму Бог ад людзей адвярнуўся?
Ксёндз. А то вам не ведама?.. I яшчэ адну лыжачку… Бог адступіўся… Бяда, хоць і не самая вялікая, прыйсці ў адчай. Гора чалавеку — адчай у Богу. Ён выключае магчымасць выпраўлення і таму ёсць грэх супраць Святога Духа. Адчай — вынік адчужэння людзей ад Бога.
Янка Купала. Ойча, вы замест таго каб прычасціць мяне перад смерцю, якой я і цяпер хачу, бо ў хуткім будучым яе не пазбегну, адчытваеце мяне, як дзіця неразумнае. Зразумейце, шаноўны, — я разбіты, скрышаны, амаль мёртвы. I не псавалі б вы лепш гэтай кашкі…
Ксёндз (
Янка Купала. Ці ж я не ведаю пра тое, добры мой чалавек.
Ксёндз. Добры чалавек… Я яшчэ і пастар ваш духоўны, грэшны сын мой, Іване.