Гарлачыкаў асенніх гладышыРасой гаркавай поўніць змрок світальны.Нашто ізноў у поціск развітальныУкладваю: „Ты ўсё-ткі напішы",Калі наперад ведаю, што часСатрэ і словы, і цяпло ўсмешкі,I незваротна знікнуць тыя сцежкі,Што весела і лёгка неслі нас?Калі наперад ведаю, што цэпКатуе каласы са звонкай пожні?...Апошні дотык вуснаў на шчацэI — жоўты пыл гарлачыкаў апошніх...

О, не зайздросьце! Гэта ўсё не вечна:У жылах хмельны і гарачы ток,Салодкі міг любові чалавечайI горкі Боскай мудрасці глыток...За лёгкасць не кляніце, бо дарэмна:Мы з чашы п'ём, але не бачна дна.Прайсці жыццё жабрачкай ці царэўнай —Не нашая заслуга ці віна.О, не турбуйцеся! Усё прыходзіць:Хлеб на стале, над галавою дах.Бязмернай радасці: „Жыву!" не шкодзіцьСалёны прысмак гора на губах...
СУСТРЭЧА
Праглыну непазбежнасць, як хіну:Досыць гэтых сустрэчаў - знямог!Я прыгожая сёння, і кіну,Захацеўшы, любога да ног.На штыхах агароджы чыгуннайКуст расхрыстаны, як анархіст,I дрыжыць, як палоннік прад гунам,Кожны, ветрам асвістаны, ліст.Ты прайшоў — і далёкі, і родны.Вочы ўбок удваіх адвялі...Незваротна. Усё незваротна —I навечна ў паэме Зямлі...1990 г.

Прыязджаў — па даўнія дзянёчкі.Абдымаў калені у тузе.Я адказвала, што вугалёчкіПерапалены.Даўно.Усе.Не давалася размове шчырай,Пасміхалася з яго бяды.О, няма больш жорсткай, чым жанчына,Тая, што разлюбіць назаўжды!У якой штодзень халодны золак,А ўначы на грудзі ляжа столь,У якой пад сэрцам, як асколак,Даўняй здрады, даўняй страты боль...

Чарната. Асенняя знямога.Рэдкі дождж шапоча па лісці.I ў начы губляецца дарога,Па якой дадому мне ісці.Чым мацней сціскаў мае далоні,Чым было прызнанне гарачэй —Будзе болын пакутлівым бяссонне,Сэрцу адзінокаму гарчэй...
З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЬІ...
З напятай боскай цецівыЗлятала звонкаю стралою.I свет як цешыўся табою —Такі чароўны і жывы.Цяпер брыдзеш, і грузне крок,Нібы на бруднай КамароўцыЗняважылі каўказцы слоўцамТвой лёгкаважкі кашалёк.Ды Коўш Мядзведзіцы ўначыПытальнікам на неба ляжа,I ўласная душа падкажа,Як светлы промень зберагчы.I зноў пачуеш — крык савы,Таемны шэпат, плач нядужны,Ізвон.I ўзлёт галавакружныЗ напятай боскай цецівы!
САКАВІЦКІЯ РЭЗКІЯ ЦЕНІ
Сакавіцкія рэзкія цені,Неба сінь, і хрумсцяць ледзяшы...Усё болей жывеш, як на сцэне,Застаецца ўсё менш для душы.Хоць якую даніну аддам ёй:Ціха бабчыну песню спяю,З'езджу ў горад, любімы і даўні,I між замкаў адна пастаю.Там, дзе могілкаў стынуць узгоркі,Крэматорый.Таблічка ў сцяне....Ён пражыў адзінока і горка,А народжаны быў для мяне...
КАЛОДЗЕЖ

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги