МІР

Янку Запрудніку, майму земляку

Запыленым люстэркам слова „Мір".Кустоўе чэзлае паміж двух храмаў.З начыннем, вартым шкадавання. крамыЯк процівагі, па баках... I жвір.Не бачыла яшчэ раскопкаў, дзе бДва метры ўглыб — і не знайсці манеты,Далонню бедняка калісь сагрэтай,Як спадзяванне на жытло і хлеб,Дзе пацеркай — дзявочаю красойНе адгукнулася б на кліч стагоддзе...Ды тут, пад гэтым жвірам — карагодзяцьТакія цені тут!I вечны сонІм не закон!Цыганаў караліI тыя, што і каралёў цкавалі,I тыя, што на вуліцы ЗавальнайЗа валам, дзе кавалі каваліГісторыю,Не тую, дзе — Імя.А простую — кальчугу з безліч колцаў.Сялянскія, рамесніцкія хлопцы...А час ўсіх заворваў, як лямях.Вось мы ў стагоддзі гэтым прараслі,I ў гэтым — хочацца ці не — народзе.Наш дух зямны Ўсявышні ціЗаброддзем3,Ці замкавым абрысам акрыліў.На вуліцы Завальнай — цішыня.Маўчыць касцёл святога Мікалая.Тут шлях наш пачынаўся.I палаеЛюбоў дз Бацькаўшчыны ў нас адна.Паэты мы, і Слову аддамоАгонь, пранесены праз паняверку.Краёчак сцерці б з пыльнага люстэрка,I ўспыхне Вечнасці святло само!
Тры вершы Барысу Кіту

1. ВЯРТАННЕ
„Паклон Радзіме— і ўзляцелі птахі,Нібы журбою неба аплялі.Як вартаўнік, на гэтай ГауптвахэВы засталіся... Воблакі плылі...Гудзеў арган. Блішчэў жывот анёла,Што граў на парцалянавай трубе,Кірмаш калядны еў і піў наўкола...Я ж несла нешта светлае ў сабе,Што нераскласці сэрцу на адценні...Душа з душой, свабодна гавары!Хай вечаровыя кладуцца цені —Жыццё ідзе, нясе свае дары.Выгнаннікі вяртаюцца акрасайСуровай і няласкавай зямлі....А банкаў гмахі, быццам стрэлкі Часу,Цягнуліся ўвысь, нібы гулі...Франкфуртп-на Майне, снежань 1993 г.
2. НА ЗЯМЛІ ТЭЎТОНАЎ
На зямлі тэўтонаў — абярогамМова — незабытая ралля.Чым бліжэй да вечнага парога,Тым мілей бацькоўская зямля.Колькі ўжо на вулачках зацішных,Дзе прылізаны любы куток,Выклікалі ў памяці вусцішнаВы дзяцінства дарагі куток.Засыпае лісце залатоеВуліцу Карэліч, дзе калісьБацька дрэвы пасадзіў — на тое,Каб яны да неба падраслі.Каб бліжэй да сонца — і да долі,Ад якой далёка беларус...Сніцца Вам, я ведаю, да болюГэтых ніў засмужаных абрус.Роўнай не было жыццё шашою.Падсумоўка зробіцца пасля:Чым чысцейшы чалавек душою,Тым бліжэй бацькоўская зямля...Карэлічы. 1995 г.
3. НАСТАЎНІК

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги