Пыталіся і радзіліся нас практычных заўвагаў пра барацьбу з партызанамі. Цікава, што часта заяўлялі, калі-б нас (немцаў) аліянты пакінулі бамбіць і атакаваць з захаду, дык мы гэтым герояў чырвоных яшчэ здольныя былі-б загнаць назад з-пад Бэрліна й Штэтына за Маскву. Аднаго разу выгналі нас на пляц кашараў, пастроілі ў трыкутнік (чалавек каля пару тысяч). Зьяўляецца фэльдмаршал з булавою, якому здалі рапарт, а ён кажа: «Спадары, на ўсходнім фронце дрэнна, таму што шмат дэзэрцыі. Я патрабую пару сотняў ахвотнікаў сярод вас, якіх мы кінулі-б на фронт каб устрымаць дэзэрцыю.

Ахвотнікі, прашу выступіць наперад». Цішыня і ніхто не варушыўся. Фэльдмаршал ня гневаўся, а спакойна заявіў — я разумею, таму мушу сам вызначыць, і ідучы перад лініямі пастроеных паказваў булавою Вы-Вы-Вы, каб выступалі, і наткнуўся на Барыса, які заўсёды строіўся ў першы рад, а я за ім у другім раду. Барыс самлеў, а я ззаду «Кажы, што Ausländer[23], дык ён мэльдуе, што з Беларускае Дывізіі, да якой ён хоча вярнуцца». Маршал лепш прыгледзеўся да ягоных адзнакаў і загадаў «Zurücktreten», адступі назад. Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.

<p>Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу</p>Чутны гоман — там войска сьпявае,Ўвёсцы водгалас рэха чуваць.Беларускі жаўнер прыбываеЎ сваю вёску начлегам стаяцьГэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы,Беларусь — родны край бараніць.Хоча скінуць чужыя аковыЎ вольным краі, каб вольным мог жыцьЛюдзі кветкамі іх абкідаюць,А дзяўчаты цалункі ім шлюцьЯны з радасьцяй гэта прыймаюцьТак прыгожа празь вёску ідуць.Па кватэрах гаворка, шаптаньні,Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, —Ноч прайшла, надыйшло развітаньнеБо жаўнера такі ўжо лёс.Беларускае войска сьпявае —У крывавы гатуецца бой,А дзяўчына жаўнера пытае,Чаму браць ён ня хоча з сабой.

Родная краіна

Шкода роднае КраіныІ тый міленькай дзяўчыны,Шкода, шкода, баліць сэрца,Яна гіне ў паняверца.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Яна, бедная, чакае,Горкі сьлёзы праліваеА я тутка між чужыміТужу вечна за сваімі.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Але прыйдзе і хвілінаКалі любая дзяўчынаЗможа пры мне пасядзеціІ ў вочкі паглядзеці.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Ў нас гаворкі будзе многа,Ў аднога і ў другога.Што чуваць і як жывеццаДа чаго кожны імкнецца.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!Будзем Бога мы прасіці,Каб пазволіў разам жыціПа прайшоўшай завірусеЎ сваёй роднай Беларусі.Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!

Новыя часы

Перейти на страницу:

Поиск

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже